«Гліняны Вялес-2015». Аб’яўлены шорт-ліст

Гліняны вялес

Аб’яўлены шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес-2015». Сярод намінантаў лепшыя паэтычныя і празаічныя беларускамоўныя кнігі, выдадзеныя ў нашай краіне за 2015 год:

  • Алег Аблажэй “Красамоўнае сэрца” (выдавецства — “Мастацкая літаратура”);
  •  Сяргей Абламейка “Мой Картаген” (выдавецтва — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода);
  • Валянціна Аксак “Дзікая сьліва” (выдавецтва — “Кнігазбор”);
  • Леанід Галубовіч “Поўня” (выдавецтва — “Кнігазбор”);
  • Алесь Пашкевіч “Рух” (выдавецтва — “Кнігазбор”);
  • Франц Сіўко “Плебейскія гульні” (выдавецтва — “Логвінаў”);
  • Аляксей Шэін “Сем камянёў” (выдавецтва — “Пазітыў-цэнтр”)

Пераможца прэміі будзе аб’яўлены у сакавіку. Нагадаем, у мінулым годзе прэмію атрымаў Андрэй Фэдарэнка за сваю кнігу «Ціша».

«Гліняны вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная Таварыствам Вольных Літаратараў у 1993 годзе. Яна прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Цікава, што атрымаць прэмію можна толькі адзін раз у жыцці.

HVALI.BY