2 лістапада — у Беларусі святкуюцца Дзяды

дзяды

Сёння беларусы адзначаюць Дзяды – дахрысціянскае традыцыйнае свята ў гонар памерлых. У гэты дзень на вячэру трэба частавацца куццёй, якая гатуецца з пярлоўкі (часцей за ўсё). Таксама з аднаго блюда на стале павінен ісці пар, бо лічыцца, што душы памерлых менавіта гэты пар і ядуць.

Калі святочны стол падрыхтаваны, за стол трэба запрасіць памерлых. Зрабіць гэта можна па-рознаму. Напрыклад, проста адчыніць дзверы, ці выйсці на вуліцу з куццёй. Пры гэтым трэба прамовіць “Святыя Дзяды, прыходзьце да нас вячэраць”. Падчас вячэры на асобную талерку клалі ежу для Дзядоў. Лічыцца, што калі нейкая сям’я не адзначае Дзяды, т омёртвыя прыйдуць да яе ў сне.

Цікава, што Дзяды – адно з нешматлікіх паганскіх святаў, якое беларусы адзначаюць дагэтуль.

HVALI.BY