Битва под Киргхольмом — решающее сражение войны Речи Посполитой и Шведского королевства 1600-1611 годов. Это сражение стало триумфом литовской кавалерии — знаменитых летучих гусаров. Именно благодаря их молниеносной атаке, а также хитрости гетмана Яна Кароля Ходкевича позволило армии Речи Посполитой победит в три раза большую шведскую армию. Более того, если у поляков и литовцев насчитывалось лишь 100 убитых, то у шведов — 5000.
А чтобы чуть лучше познакомить вас с историей этого сражения, выкладываем статью Михася Чернявского:
Пасля смерці ў 1586 годзе Стэфана Баторыя вялікім князем нашага гаспадарства і адначасова польскім каралём быў выбраны Жыгімонт Ваза з шведскай каралеўскай дынастыі. Па маці ён паходзіў з роду Ягайлавічаў. Выбар быў не самы ўдалы. Новы гаспадар уцягнуў краіну ў доўгія і крывавыя войны з Швецыяй, Масквой, Турэччынай, а затым і ўкраінскім казацтвам. Парушылася таксама традыцыя верацярпімасці, якая здаўна існавала ў дзяржаве.
Стаўшы валадаром у Кракаве і Вільні, Жыгімонт захацеў захаваць за сабой і пасад у Стакгольме. А гэта выклікала збройнае сутыкненне з нашай заморскай суседкай. У 1600 годзе шведскія войскі з паўночнай Эстоніі накіраваліся ў бок Дзвіны і захапілі амаль усе Інфлянты.
Так пачалася зацятая вайна з шведамі за паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, якая з перапынкамі доўжылася каля паўстагоддзя. Асноўны цяжар гэтага змагання лёг на плечы нашага народа — бо наш край быў зусім побач.
Валоданне Падзвіннем адкрывала водны шлях у Еўропу. Тут знаходзіліся і зямельныя інтарэсы беларускага магнацтва і шляхты. Менавіта нашы матэрыяльныя рэсурсы перад усім ішлі на гэтую вайну. Сыны нашага краю папаўнялі конныя і пяхотныя харугвы. 3 Беларусі ў асноўным паходзілі і военачальнікі.менавіта ў Прыбалтыцы беларуская зброя пакрыла сябе несмяротнай славай. Асабліва калі гетманамі былі Крыштоп Радзівіл Пярун і Ян Кароль Хадкевіч.
Неаднойчы церпячы паразы, шведы зноў збіраліся з сіламі і ўзнаўлялі наступ. Гэта адбывалася найчасцей тады, калі ў нашых гетманаў канчаліся грошы на аплату войска і тое пачынала разыходзіцца.
Улетку 1605 года шведскі кароль Карл IX пераправіў марскім шляхам у Інфлянты тры карпусы агульнай колькасцю да 13 тысяч жаўнераў. Ён планаваў захапіць не толькі Падзвінне, але і самую Рыгу, якая была ключом да выхаду на прасторы Балтыкі. Жыгімонт Ваза ўстрывожыўся сур’ёзнай небяспекай. I хоць славіўся сваёй скупасцю, пераслаў вялікаму гетману Яну Каралю Хадкевічу 100 тысяч залатых на ўтрыманне войска. Сума была дастатковай, і наш военачальнік пачаў рыхтавацца, каб даць адпор шведам.
Уранку 25 верасня беларускія войскі рушылі з-пад латвійскага горада Цэсіса да Дзвіны ў ваколіцы Рыгі, якую ўжо аблажылі шведскія палкі. Прайшоўшы хуткім тэмпам за два дні 80 кіламетраў, войскі занялі пазіцыі каля вёскі Кірхгольм (цяпер Саласпілс).
Калі шведскі кароль даведаўся пра невялікую колькасць беларускага войска — менш за чатыры тысячы жаўнераў, ён хацеў кінуць супраць іх толькі частку сваіх сілаў. Але ягоныя военачальнікі, якія ў ранейшых бітвах спазналі моц гусарскіх харугваў Хадкевіча, настоялі на больш сур’ёзным стаўленні да праціўніка. «Інакш, — тлумачылі яны свайму валадару, — хутчэй Дзвіна паверне назад, чым каралеўская міласць убачыць уцёкі ліцьвіноў».
Цёмнай хмарнай ноччу з-пад Рыгі на чале з самым каралём выйшла каля 11 тысяч шведскага войска, якое складала пераважна пяхота з ручной агняпальнай зброяй, падмацаваная пікінерамі. Было пры каралі і некалькі тысяч цяжкай конніцы — райтараў, а таксама пэўная колькасць артылерыі.
Нечаканы праліўны дождж крыху астудзіў шведаў. Але на світанку 27 верасня яны ўжо набліжаліся да пагоркаў Кірхгольма, гатовыя атакаваць стомленае доўгім пераходам беларускае войска. Ян Хадкевіч разумеў, што перавага шведаў была ў моцы агняпальнай зброі і ў шчыльных чатырохкутніках мушкецёраў. Ім трэба было супроцьпаставіць імпэт гусарыі, узброенай пікамі і шаблямі. Тым больш у прапорцыі — адзін супраць трох…
Гетман паставіў сваё войска ў тры лініі. Цэнтр пазіцыі занялі 300 гусараў самога Хадкевіча на чале з вядомым ротмістрам Вінцэнтам Войнам. Правей стаў гусарскі полк яшчэ аднаго выпрабаванага ваяра — Яна Сапегі. Наперадзе палка было 350 вершнікаў брата гетмана Аляксандра Хадкевіча, а таксама Шчаснага Невяроўскага. У другой лініі стаялі гусары самога Сапегі і Вілямоўскага. Заплечча ж занялі коннікі Змітра Барухоўскага і будучага амсціслаўскага ваяводы Марціна Гедройца. Цэнтральная групоўка была ўзмоцненая вершнікамі Тодара Ляцкага.
Найбольшая моц беларускага войска сканцэнтравалася на левым крыле. Тут полк на 900 гусарскіх шабляў Тамаша Дубровы быў дапоўнены лёгкімі вершнікамі.
Тылы войскаў Хадкевіча замыкалі вершнікі Яна Кішкі, Адама Тальвоша і Станіслава Белазора. Знайшлося ў баявых шыхтах месца і інфлянцкай пяхоце, а таксама райтарам курляндскага герцага. Пры беразе Дзвіны каля лагеру сталі чатыры конныя харугвы беларускіх татараў. Яны павінны былі ахоўваць вазы, а пры неабходнасці пераследваць праціўніка.
Дзень убіраўся ў сілу, а бітва не пачыналася. Беларусам не з рукі было пакідаць выгодныя пазіцыі на ўзвышшы. Асцярожныя шведы таксама не спяшаліся лезці ў бойку. Ішоў час, і тады Хадкевіч пайшоў на хітрыкі. Ён паслаў наперад частку вершнікаў. А потым загадаў ім павярнуць назад, паказваючы «уцёкі». На гэта і спакусіўся Карл IX. Не жадаючы выпусціць з пабаявішча «баязлівага» праціўніка, ён даў знак да генеральнага наступу.
Хіснуліся пікі над галовамі шведскіх ваяроў і чатырохкутнікі пяхоты крануліся з месца. Яны рушылі ў нізінку да ручая, які дзяліў пазіцыі праціўнікаў. Перайшлі яго і пачалі цяжка ўздымацца па схіле. Калі вораг наблізіўся, беларуская пяхота дала залп з некалькіх гарматак і мушкетаў, а затым Вінцэнт Война пачаў атаку. Гусарскія роты пусцілі коней наўскапыта. Шведскія мушкецёры паспелі зрабіць толькі адзін залп, як нашыя вершнікі з прымацаванымі за плячмі крыламі ўжо ўрэзаліся ў іх шыхты.
Крышыліся даўгія гусарскія пікі аб панцыры і целы пяхотнікаў. Шаблі скрыжаваліся з рапірамі. Воблакі парахавога дыму ўзняліся над пабаявішчам. Гусары Войны раз за разам паўтаралі атакі. ІПведскія пяхотнікі, асабліва нямецкія найміты, трымаліся мужна. Але Война і не намерваўся праламаць цэнтр праціўніка. Для гэтага было замала сілаў. Задача перад ім была іншая — скаваць каралеўскую пяхоту, не даць ёй разгарнуцца на поўную моц. I з гэтым нашыя гусары, хоць і неслі страты, справіліся.
Такім чынам, ў цэнтры ўсё распачалося, як і задумаў Хадкевіч. Аднак галоўныя падзеі павінны былі разгарнуцца на прыдзвінскім крыле. Тут гусары Дубровы контратакай спынілі шведскіх райтараў, а затым адкінулі іх на фланг уласнай пяхоты. Частка каралеўскіх вершнікаў кінулася наўцёкі па рыжскім шляху. Наўздагон ім паімчалі лёгкаўзброеныя загоны. Прырэчнае крыло шведаў намаганнямі Дубровы было разгромленае. На правым жа крыле гусары Сапегі былі ў меншасці. Але гэта не спыніла і іх. Коннікі ўрэзаліся ў непаваротлівыя шыхты райтараў і тыя пачалі адступаць. Убачыўшы гэта, Карл IX кінуў ім на дапамогу ўсе свае рэзервы. Свежыя роты вершнікаў ударылі ў бок сапегаўцам, і тыя самі апынуліся ў крытычнай сітуацыі.
Вось тут Хадкевіч зразумеў, што ў караля больш няма свежых войскаў. I тады ўступілі ў справу харугвы Ляцкага. Яны абагнулі зарослыя дрэвамі могілкі і нечакана ўсекліся ў аголены шведскі фланг. Райтары не вытрымалі і сталі ратавацца ўцёкамі. Тады прыйшла чарга на варожую пяхоту. Шведы і немцы ўпарта бараніліся. Іх камандзіры падалі з зброяй у руках. I шыхты нарэшце не вытрымалі і рассыпаліся. Кожны пачаў ратавацца паасобку. Частка пяхотнікаў спрабавала замацавацца ў суседняй мураванай бажніцы, але была вынішчаная гусарскімі слугамі-пахолкамі.
Бубны і дудкі падалі сігнал усеагульнай пагоні. Коннікі кінуліся за ўцекачамі, секучы іх цягам дзесятка кіламетраў у бок Рыгі. Пад самым каралём быў забіты конь, і яго толькі коштам уласнага жыцця выратаваў адзін нямецкі шляхціч. На палях Кірхгольма лягла большасць шведскай пяхоты, каля паловы райтарыі, слаўныя военачальнікі і афіцэры. Кароль з недабіткамі дамкнуў да караблёў у вусці Дзвіны і паспешліва паплыў за мора. Вечарам таго ж дня ў Інфлянтах не засталося ніводнага шведскага жаўнера!
Праўда, Кірхгольмская перамога не прынесла пералому ў самой вайне за Інфлянты. На яе паспяховае завяршэнне ў Вільні і Варшавы не было сродкаў. Яны пайшлі на чарговую вайну з Масквой. У выніку ж да сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя ў нашым уладанні засталася толькі паўднёва-ўсходняя Латвія.