30 верасня — дзень нараджэння Ніла Гілевіча

Ніл Гілевіч

Сёння адзначае свой дзень нараджэння апошні жывы Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Мы жадаем яму жыццёвага дабрабыту, моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў творчасці!

 

Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.
Не лiчыце марнай справай — пацiкавiцца, спытацца,
Што ён думае, напрыклад, пра свабоду, роўнасць, брацтва?
Або — як ён разумее абавязкi i правы?
Вось ён з вамi развiтаўся, а не ведаеце вы,
Што душа зiхцела россыпамi дум, як луг расою:
Мог бы шчодра падзялiцца — а забраў усё з сабою…
Гаварыце з чалавекам, покуль ён мiж вас, жывы.

HVALI.BY