Прэмія Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, выдадзеную на працягу мінулага году заснавана ў гонар знакамітай беларускай паэтэсы Наталлі Арсенневай. Яна жыла ў Заходняй Беларусі, а пасля заканчэння другой сусветнай вайны апынулася ў эміграцыі, але працягвала пісаць па-беларуск і займалася асветніцкай дзейнасцю. На вершы Арсенневай напісана знакамітая кампазіцыя «Магутны Божа».
Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Першае ўзнагароджанне прэміяй адбылося ў 2017 годзе.
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2017 года — Уладзімір Някляеў
Журы прэміі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч
Кароткі спіс прэміі:
- Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
- Ганна Комар «Страх вышыні»
- Наста Кудасава «Маё невымаўля»
- Уладзімір Някляеў «Толькі вершы»
- Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
- Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
- Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
- Юлія Цімафеева «Цырк»
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 года — Алесь Разанаў
Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Вольга Іпатава, Дзмітрый Строцаў, Марыя Мартысевіч, Наста Кудасава
Кароткі спіс прэміі:
- Алесь Разанаў «Перавыбранае»
- Антон Францішака Брыль «Цмачанка»
- Вальжына Морт «Эпідэмія ружаў»
- Валянціна Аксак «Завінены рай»
- Вольга Гапеева «Граматыка снегу»
- Ігар Кулікоў «Валадар загадак»
- Іна Снарская «Вогнепаклонніца»
- Міхаіл Рубін «Пераклад з Іншага»
- Усевалад Сцебурка «Сны дарог»
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2019 года — Марыя Мартысевіч
Журы прэміі: Міхаіл Бараноўскі, Марыяна Кіяноўская, Анжэла Мельнікава, Лера Сом, Дзмітрый Строцаў (2)
Кароткі спіс прэміі:
- Уладзімер Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань»
- Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай»
- Марыя Мартысевіч «Сарматыя»
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2020 года — Андрэй Хадановіч
У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса упершыню ўручэнне прэміі праводзілася анлайн
Журы прэміі: Міхаіл Бараноўскі (2), Вольга Гронская, Анжэла Мельнікава (2), Віктар Жыбуль, Лера Сом (2)
Кароткі спіс прэміі:
- Данута Бічэль-Загнетава “Гускі вяртаюцца”
- Вольга Гапеева “Чорныя макі”
- Андрэй Хадановіч “Школа травы”
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2021 года — Алеся Башарымава
У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса упершыню ўручэнне прэміі праводзілася анлайн
Журы прэміі: Андрэй Хадановіч (2), Лера Сом (3), Віктар Жыбуль (2), Ганна Севярынец, Сяргей Прылуцкі
Кароткі спіс прэміі:
- Міхал Бараноўскі “Volumen.2”
- Вольга Гапеева “Словы якія са мной адбыліся”
- Алеся Башарымава “Расамаха”
- Юля Цімафеева “ROT”
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2022 года — Наста Кудасава
Журы прэміі: Дар’я Бялькевіч, Міраслава Лукша, Аляксандр Распапоў, Андрэй Хадановіч (3)
Кароткі спіс прэміі:
- Альгерд Бахарэвіч, «Вершы»
- Вальжына Морт, «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
- Наста Кудасава, «Побач»
Пераможца Прэміі імя Наталлі Арсенневай 2023 года — Ганна Шакель
Журы прэміі: Дар’я Бялькевіч (2), Міраслава Лукша (2), Аляксандр Распапоў (2), Андрэй Хадановіч (4) (прэміі за 2022 і 2023 гаду уручаліся адначасова, таму ў іх агульнае журы)
Кароткі спіс прэміі:
- Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся»
- Марыя Бадзей, «Мёд і дым»
- Ганна Шакель, «Цела мігдалу»