Прэмія штогод уручаецца перакладчыкам за лепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Заснавана ў 2016 годзе. Сузаснавальнікі прэміі: Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міжнародны дабрачынны Фонд “Вяртанне”. З 2019 года уручаецца ў 3 намінацыях — проза, паэзія, дзіцячая літаратура. Прэмію можна атрымаць толькі за першы пераклад на беларускую мову.
Названа ў гонар Карласа Шэрмана — беларуска-іспанскага перакладчыка. Пераклаў з іспанскай на беларускую творы Гільена, Гарсія Маркеса, Піта Радрыгеса, Фернандэса, Дзітаранта, Ібаргоена, Кастэльотэ і іншых. А з беларускай на іспанскую — Куляшова, Танка, Шамякіна, Быкава, Купалу, Коласа, Барадуліна, Чыгрынава, Чаргінца.
Год | Перакладчык | Твор | Мова твора |
---|---|---|---|
2016 | Якуб Лапатка | Калевала | фінская |
2017 | Андрэй Хадановіч | Шарль Бадлер «Выбраныя вершы» | французская |
2018 | Вера Бурлак | Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” | англійская |
2019 | Надзея Кандрусевіч | Юі Вісландэр “Ёрдзіс” | швецкая |
Антон Брыль | Творы Марка Валерыя Марцыяла | лацінская | |
Сяргей Шупа | Мойшэ Кульбак “Панядзелак” | ідыш | |
2020 | Сяргей Матырка | Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач” | нямецкая |
Ігар Кулікоў | Кніга “Стараангельская паэзія” | англійская | |
Кацярына Маціеўская | Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне” | польская | |
2021 | Вольга Гронская | Даніэль Кельман «Тыль» | нямецкая |
Юля Цімафеева | Стывен Крэйн «Выбраныя вершы» | англійская | |
Алена Пятровіч | Джоан Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала» | англійская | |
2022 | Яўген Папакуль | Эда. Песні пра герояў | старажытнаісландская |
Сяргей Шупа | Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха» | гішпанская | |
Сяргей Матырка | Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына» | нямецкая | |
2023 | Сяргей Шупа | Песня песняў | старажытнаяўрэйская |
Мікола Раманоўскі | Шчэпан Твардаха «Кароль» | польская | |
Андрэй Строцаў | Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» | англійская |
Прэмія Карласа Шэрмана 2016 — Якуб Лапатка, за пераклад «Калевалы»
Славуты карэла-фінскі эпас “Калевала” ўпершыню быщ перакладзены на беларускую непасрэдна з фінскай, мовы арыгіналу.
Шорт-ліст прэміі:
- Павел Касцюкевіч — Дуглас Адамс “Аўтаспынам па галактыцы” (пераклад з ангельскай)
- Францішак Корзун — Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (пераклад з ангельскай)
- Якуб Лапатка — Калевала (пераклад з фінскай)
- Алесь Пяткевіч — Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (пераклад з польскай)
- Сяргей Сматрычэнка — Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (пераклад з чэшскай)
- Юлія Сматрычэнка — Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (пераклад з чэшскай)
Прэмія Карласа Шэрмана 2017 — Андрэй Хадановіч, за пераклад «Выбраных вершаў» Бадлера
Невялікі зборнік вершаў сусветна вядомага французскага пэта Шарля Бадлера выйшла ў серыі «Паэты планеты».
Шорт-ліст прэміі:
- Надзея Кім — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» (пераклад з ангельскай)
- Ігар Кулікоў — Рыгведа: кола першае (пераклад з санскрыта)
- Ігар Крэбс — Генрых Гайнэ «Выбраныя вершы» (пераклад з нямецкай)
- Віталь Лыташ — Сяргей Жадан «Варашылаўград» (пераклад з украінскай)
- Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч — Малгажата Шэйнэрт «Насыпаць горы» (пераклад з польскай)
- Андрэй Хадановіч — Шарль Бадлер «Выбраныя вершы» (пераклад з французскай)
- Сяргей Шупа — Этгар Керэт «Сем добрых гадоў» (пераклад з іўрыта і ангельскай)
- Ганна Янкута і Марына Дзергачова — Хорас Ўолпал «Замак Отранта», Мэры Шэлі «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» (пераклад з ангельскай)
Прэмія Карласа Шэрмана 2018 — Вера Бурлак, за пераклад “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” Кэрала
Фантасмагарычная казка, якая паўплывала на сусветную літаратуры, не толькі дзіцячую, але і дарослую.
Шорт-ліст прэміі:
- Вера Бурлак — Льюіс Кэрал «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (пераклад з ангельскай)
- Аляксей Знаткевіч — Кен Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» (пераклад з ангельскай)
- Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «Пэтсан сумуе», «Фіндус з’язджае» (пераклад з шведскай)
- Ігар Крэбс — Бюргер, Распэ «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна» (пераклад з нямецкай)
- Максім Мудроў — Ісмаіль Кадарэ «Хроніка ў камені» (пераклад з албанскай)
- Васіль Сёмуха — Аляксандр Чакс «Выбраныя вершы» (пераклад з латышскай)
Прэмія Карласа Шэрмана 2019
Дзіцячая літаратура — Надзея Кандрусевіч за пераклад твора Юі Вісландэр “Ёрдзіс”
Шорт-ліст прэміі:
- Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст “Мітусня ў агародзе” (пераклад з шведскай)
- Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр “Ёрдзіс” (пераклад з шведскай)
- Юлія Цімафеева — Стыян Холе “Лета Гармана” (пераклад з нарвежскай)
Паэзія — Антон Брыль за пераклад вершаў Марка Валерыя Марцыяла
- Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы” (пераклад з лацінскай)
- Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо “Выбранае” (пераклад з французскай)
- Юлія Цімафеева — Уолт Уітмэн “Выбраная паэзія” (пераклад з англійскай)
Проза — Сяргей Шупа за пераклад твора Мойшэ Кульбака “Панядзелак”
- Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч “Сонька” (пераклад з польскай)
- Марына Шода — Вольга Такарчук “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых” (пераклад з польскай)
- Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак “Панядзелак” (пераклад з ідышу)
Прэмія Карласа Шэрмана 2020
Дзіцячая літаратура — Сяргей Матырка за пераклад твора Эрвіна Мозэра “Неверагодныя гісторыі на дабранач”
- Алеся Башарымава – Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху” і “Карлсан прылятае зноў” (пераклад са шведскай)
- Сяргей Матырка – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач” (пераклад з нямецкай)
- Марыя Пушкіна – Раксана Енджэеўска-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга” (пераклад з польскай)
Паэзія — Ігар Кулікоў за пераклад кнігі Кніга “Стараангельская паэзія”
- Ігар Кулікоў – зборнік “Стараангельская паэзія” (пераклад са стараангельскай)
- Алег Мінкін – Мікола Зэраў “Выбраная паэзія” (пераклад з украінскай)
- Андрэй Хадановіч – Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі “Выбранае” (пераклад з польскай)
Проза — Кацярына Маціеўская за пераклад твора Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Апошняе жаданне”
- Якуб Лапатка – Франс Эміль Сіланпя “Праведная галеча” (пераклад з фінскай)
- Кацярына Маціеўская – Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне” (пераклад з польскай)
- Марына Шода – Антоні Лібера “Мадам” (пераклад з польскай)
- Ганна Янкута – Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць” (пераклад з англійскай)
Прэмія Карласа Шэрмана 2021
Дзіцячая літаратура — Алена Пятровіч за пераклад твора Джоан Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала»
- Алена Пятровіч — Джоан Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала» (пераклад з англійскай)
- Юля Цімафеева — Мая Лундэ «Снежная сястра» (пераклад з нарвежскай)
- Ганна Янкута — Катажына Рырых «Лапуховае поле» (пераклад з польскай)
Паэзія — Юлія Цімафеева за пераклад кнігі Стывена Крэйна «Выбраныя вершы»
- Лявон Баршчэўскі — Стэйн Стэйнар «Выбраная паэзія» (пераклад з ісландскай)
- Лявон Баршчэўскі, Сяргей Шупа — Цін Уевіч «Выбраная паэзія» (пераклад з харвацкай)
- Юля Цімафеева — Стывен Крэйн «Выбраныя вершы» (пераклад з англійскай)
Проза — Вольга Гронская за пераклад твора Даніэля Кельмана «Тыль»
- Вольга Гронская — Даніэль Кельман «Тыль» (пераклад з нямецкай)
- Сяргей Шупа — Міленка Ергавіч «Арэхавы палац» (пераклад з харвацкай)
- Ганна Янкута — Салі Руні «Нармальныя людзі» (пераклад з англійскай)
Прэмія Карласа Шэрмана 2022
Дзіцячая літаратура — Сяргей Матырка за пераклад твора Отфрыда Пройслера “Крабат. Легенда Чорнага млына”
Проза — Сяргей Шупа за пераклад твора Габрыеля Гарсіі Маркеса “Восень патрыярха”
Паэзія — Яўген Папакуль за пераклад кнігі «Эда. Песні пра герояў»
Прэмія Карласа Шэрмана 2023
Проза — Мікола Раманоўскі за пераклад рамана Шчэпана Твардаха «Кароль»
Паэзія — Сяргей Шупа за пераклад «Песьні песьняў»
Спецпрыз за перакладчыцкі дэбют — Андрэй Строцаў за пераклад Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян»
Часцей за ўсё ў шорт-ліст траплялі пераклады з наступных моў:
- Англійская — 14 разоў
- Польская — 10
- Нямецкая — 5
- Шведская- 4
- Фінская, чэская, украінская, французская, нарвежская, харвацкая, ісландская (старажытнаісландская) — 2
- Санскрыт, іўрыт, латышская, албанская, ідыш, лацінская, старажытнаяўрэйская, гішпанская — 1