Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы» — рэцэнзія

Альгерд Бахарэвіч Сабакі Эўропы”Яшчэ больш рэцэнзій і навін пра беларускую літаратуру чытайце:

     

Эй, малец, пссс! Хочаш трошачкі Бахарэвіча? Ён падарыў сучаснаму чытачу сапраўдны выклік. У час, калі многія не чытаюць нічога больш доўгага за лонгрыды ў інтэрнэціку, Бахарэвіч самаўпэўнена сцвердзіў сваю важнасць для белліта 900-старонкавым томікам.

2040 год, звычайная беларуская школа, перапынак:

—Што там на сёння па белліт?

—”Сабакі Эўропы” Бахарэвіча.

—Ён увогуле нармальны? Нахера ён 900 старонак накатаў? Што ён курыў?

Мы скардзіліся на “Войну и мир” у школьнай праграме, а нашы дзеці і ўнукі будуць на гэтую кнігу (я вельмі спадзяюся).

З гэтай кнігі з лёгкасцю можна было б выдзеліць 6 сюжэтаў і развіць іх у асобныя кнігі. Але паасобку яны больш не былі б чымсьці важным, кавалачкамі пазла, які складаецца ў вялікую і маштабную карціну. Карціну адзіноты і безнадзейнасці існавання беларуса ў свеце. Не, не так пафасна і трагічна, але вясёлага тут мала.

Няма сэнсу расказваць пра кожны сюжэт, бо Бахарэвіч ужо зрабіў гэта за мяне на першай старонцы кнігі ў вершаванай форме, сцісла распавёўшы, пра што будзе ісці гаворка ў кожнай частцы. Ніхто не зможа лепш караценька акрэсліць вам сюжэт, бо тут іх шмат, да таго ж кожны заканчваецца на самым цікавым месцы і раптоўна выпростваецца зусім у іншым месцы кнігі. 6 частак, кожная з якіх ходзіць у госці да іншых. Інтэрактыўная кніга, якая прымусіць вашы мазгі варушыцца так, нібыта гэта галава Алана Цьюрынга, які спрабуе расшыфраваць код машыны Энігма.

Мала таго, што кніга і так няпростая, Бахарэвіч не зусім не пакідае нам шанцаў выбрацца з твора, дадаючы да яго загадкавую штуку пад назвай “бальбута”.

“Бальбута — канструктывізм з элемэнтамі ар-дэко, а ня нейкі імпэрскі кічавы псэўдаклясыцызм. Так вырашыў я, першы Бальбутанін”.

Бальбута — мова, прыдуманая аўтарам, са сваёй граматыкай і слоўнікам. У першай частцы кнігі галоўны герой якраз займаецца стварэннем бальбуты. На фэйсбуку можна знайсці цэлую старонку, прысвечаную мове, дзе ёсць і ўрокі, дзякуючы якім яе можна вывучыць. Не, балбатаць на бальбуце вы наўрад ці адразу зможаце, а вось чытаць гэтую кнігу стане лягчэй, бо там ёсць цэлыя старонкі, напісаныя на бальбуце. У канцы кнігі правілы і слоўнік. Таму ўзбройвайцеся паперай і алоўкам, каб працаваць з творам.

“Бальбута — мова густу. Мова свабоды, паэзіі і шчасьця”.

І перафразуючы знакамітае выказванне Джона Дона:

“Смерць кожнага Чалавека прымяншае і мяне, бо я адзіны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім брэша сабака: ён брэша па Табе”.

Не будзь гіцлем, чытай “Сабак”.

4,5 из 5 оценка

Bookvajed

HVALI.BY