Чалавек года ў Беларусі па версіі «Нашай Нівы»

Па версіі інтэрнэт-выдання «Наша Ніва» Чалавекам 2020 года ў Беларусі стала палітык Святлана Ціханоўская.

Напэўна, амаль у кожнай краіне ёсць сваё СМІ, якое вызначае «Чалавека года». У маштабе ўсёй планеты гэта робіць амерыканскі часопіс Time. У розныя гады такой асобай па яго версіі станавіліся Гітлер, Цукерберг, Меркель, Сяопін, Сталін, Ліндберг і іншыя людзі.

У Беларусі гэту важную справу ўзяла на сябе газета «Наша Ніва». Мы падрыхтавалі для вас поўны спіс, хто паспеў стаць «Чалавекам года» па версіі «НН», пачынаючы з 2003 года. А таксама зробім спіс з іншых намінацый, якія кожны год розныя. Падрабязней пра кожную з іх можна прачытаць на сайце «Нашай Ніве». Пераходзьце па спасылкам.

 

Содержание статьи

Чалавек 2003 года ў Беларусі — Віталь Супрановіч

Віталь Супрановіч чалавек года

 

Чалавек 2004 года ў Беларусі — Жанна Літвіна

Жанна Літвіна

Толькі за гэты год у Беларусі быў спынены выхад 19 незалежных газэт. 11 зь іх — непасрэдна перад рэфэрэндумам. Між тым дзяржаўныя СМІ пасьпяхова вярнуліся ў сыропны стан 1985 году: многа вады, многа цукру і нуль альтэрнатыўнай думкі. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў, што адчайна змагаецца за выжываньне незалежных СМІ, сёньня ператварылася ў сапраўднае Міністэрства інфармацыі, якое служыць свабодзе слова. А яго міністарка (слова «міністар» на лаціне, дарэчы, першапачаткова азначала «служыцель») — Жанна Літвіна.Пры канцы году БАЖ атрымаў пачэсную прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» ад Эўрапарлямэнту, і старшыня кантынэнтальнага парлямэнту прамаўляў з трыбуны па-беларуску. Ад БАЖ, захаваньня свабоды слова цяпер залежыць здольнасьць беларускай цывілізацыі да самазахаваньня. Пышна гучыць, але так і ёсьць.

Іншыя намінацыі

Урадовец году: Сяргей Сідорскі

Палітык году: Міхаіл Марыніч

Замежнік году: Віктар Юшчанка

Спартовец году: Юлія Несьцярэнка

Культурныя дзеячы году: Валер Булгакаў і Андрэй Кудзіненка

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2005 года ў Беларусі — Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч - чалавек 2005 года

Выклік году кінуў Аляксандар Мілінкевіч. Абсалютна невядомы тры месяцы таму, сёньня ён – увасабленьне выкліку, які незалежнае грамадзтва кінула дыктатуры. Мілінкевіч рызыкуе дзеля прынцыпаў, дарагіх кожнаму свабоднаму беларусу. Ён дзейнічае ў сытуацыі, у якой іншыя атрасаюць рукі.

Іншыя намінацыі

Сыход году: Ян Павал ІІ

Госьць году: Том Стопард

Спартовец году: Іван Ціхан

Новая хваля беларускага року: «Таварыш Маўзэр», «Глюкі», «IQ-48», Руся, «Тарпач»

Мастак году: Артур Клінаў

Рэжысэр году: Мікалай Пінігін

Філёзаф году: Пётра Рудкоўскі

Навуковец году: Мікола Кацук

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2006 года ў Беларусі — чалавек Плошчы

Плошча 2007

Чалавекам году сёлета стаў кожны грамадзянін, які меў волю выйсьці на Плошчу ў Сакавіку. Маніфэстанты падтрымлівалі ня нейкага канкрэтнага кандыдата. Яны адстойвалі ўласнае права на палітычныя перакананьні і канстытуцыйнае права народу быць крыніцай улады. Чалавек году — гэта і хлопец Ільін, які спрабаваў пранесьці ў намётавы гарадок біятуалет, і быў за гэта да страты прытомнасьці зьбіты амонаўцамі. І той невядомы, які 19 сакавіка ўзьлез зь бел-чырвона-белым сьцягам на дах аўтобусу нумар 100. І той, хто, абвязаўшыся сасіскамі, спрабаваў прарвацца да маніфэстантаў і сядзеў за гэта на Акрэсьціна.

«Наша Ніва» ганарыцца, што на Плошчы ўвесь час стаялі і нашы супрацоўнікі. Газэта інфармавала пра тыя падзеі і аналізавала іх вычарпальна, а галоўны рэдактар перадаў свой рэпартаж у нумар з турмы на Акрэсьціна. «НН» плаціла за сваю пазыцыю забаронай на распаўсюд, пасьля на разьмяшчэньне ў Менску. Гэтага году з гісторыі «НН» і з гісторыі Беларусі ня сьцерці ніякім паклёпнікам. Газэта працягвае выходзіць дзякуючы волі сваіх чытачоў.

Іншыя намінацыі

Герой году: Зьміцер Дашкевіч

Крыэйтары году: Аўтары значкаў «За Свабоду»

Тандэм году: Мілінкевіч і Казулін

Імя году: Кастусь Каліноўскі

Уцякач году: Мікалай Аўтуховіч

Сыход году: Янка Брыль

Знак году: Вылучэньне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру

Скандалісты году: Чавэс і Ахмадынэджад

Контрапрапагандысты году: Сьцяпан Сухарэнка і яго пацукі

«Пастрадаўшы» году: Радавы Лосеў

Эўрапеізатарка году: Лідзія Ярмошына

«Кантрабандысты» году: Анжаліка Борыс і яе паплечнікі па Саюзу палякаў

Антыбеларус году: Андрэй Суздальцаў

Твар году: Кацярына Даманькова

Мамы году: Юлія Малахоўская, Крысьціна Вітушка і Аліна Стэфановіч

Капітан году: Алесь Кудрыцкі

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

2007 — «Маладафронтавец»

Малады фронт

2007 год адзначыўся беспрэцэдэнтным ціскам на сябраў незарэгістраванага «Маладога фронту». Ён пачаўся арыштам Зьмітра Хведарука і Алега Корбана, якіх зьмясьцілі на некалькі дзён у сьледчы ізалятар КДБ — «амэрыканку».

Пасьля быў «Працэс пяці», калі на лаве падсудных за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адначасова аказаліся Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Наста Палажанка, апошняя на той момант была яшчэ непаўналетняй. Суд прыпаў на пэрыяд «лібэралізацыі» пасьля сустрэчы Натальлі Пяткевіч з памочнікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Крамэрам (за час пасьля той сустрэчы ён пасьпеў стаць самым маладым у найноўшай гісторыі намесьнікам дзяржсакратара), таму маладзёнаў толькі аштрафавалі.

Восеньню суды над актывістамі прадоўжыліся ў рэгіёнах: у Салігорску было вынесена папярэджаньне Івану Шылу, у Баранавічах аштрафавалі Яраслава Грышчэню, а ў Нясьвіжы — крохкую Насту Азарку, паводле ўсё таго ж сумнавядомага 193-яга артыкулу Крымінальнага кодэксу.

Новыя крымінальныя справы былі заведзеныя супраць Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, якія ўжо адбывалі зьняволеньне ў турме і на «хіміі». Даць новы тэрмін Дашкевічу за ўхіленьне ад дачы паказаньняў не наважыліся. Затое Артура за парушэньне ўнутранага парадку камэндатуры пакаралі па поўнай — паўтара году турмы.

Нарэшце, Зьмітра Хведарука, адразу пасьля ягонага візыту ў Вашынгтон і сустрэчы там з Джорджам Бушам, у часе акцыі супраць саюзу з Расеяй зьбіў амон, да страты прытомнасьці.

На сёньня яшчэ тры крымінальныя справы заведзеныя на маладафронтаўцаў з Гомельскай вобласьці.

Маладафронтаўцы заслужылі павагу і сваіх сяброў, і праціўнікаў сваёй гатоўнасьцю ахвяраваць уласнай свабодай, здароўем і нават жыцьцём у імя сваіх ідэалаў. Яны надалі часам зашмальцаваным паняцьцям “палітычныя і культурныя правы”, “свабода” і “каштоўнасьці” канкрэтны кошт: два гады, паўтара году, няпэўнасьць. Кожны можа сабе ўявіць, што перажывае 18-гадовы юнак у ноч перад крымінальным судом.

Маладафронтаўцы ўнесьлі і яшчэ адну навіну ў грамадзкае жыцьцё: мэтадычныя рэпрэсіі супраць іх не выклікалі жаху і здранцьвеньня, а наадварот узьнімалі хвалю салідарнасьці, што дакатвалася да Нясьвіжаў і Магілёваў. Усё гэта дае падставу лічыць асобамі году ў беларускай палітыцы менавіта іх.

Іншыя намінацыі

Вяртаньне году: Тадэвуш Кандрусевіч

Ахвяра сыстэмы: Сьцяпан Сухарэнка

Расчараваньне: Юры Жадобін

Салодкі галасок: Дзьмітры Калдун

Змагар году: Сяргей Сямёнаў

Спартовец году: Аляксандар Глеб

Аванс году: Агнешка Рамашэўская

Новыя зоркі ў палітыцы: Юлія Цімашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў

Прага ўлады: Уладзімер Пуцін

Нобэлеўскі намінант зь беларусаў: Станіслаў Шушкевіч

Яна кінула выклік: Хілары Клінтан

Валадар хаосу: Пэрвэз Мушараф

Чалавек абавязку: Лявон Баршчэўскі

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2008 года ў Беларусі — Віктар Ганчарэнка

Віктар Ганчарэнка

Беларус, ён які? А такі як Віктар Ганчарэнка — грунтоўны, узважаны, валявы. Спакойны, удумлівы, дысцыплінаваны.

Хойніцкі, мележаўскі тыпаж гэты Ганчарэнка. 31-гадовы трэнер БАТЭ нарадзіў новую беларускую легенду. Фантастычны ўзлёт барысаўскай каманды ў Лігу чэмпіёнаў быў заслугай унікальна маладога (тры гульцы каманды старэйшыя за яго) трэнера. Заслужыў годнасць чалавека году ў Беларусі. Ганчарэнка стаў самым маладым трэнерам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

Іншыя намінацыі

Пераразмеркаванне году: Уладзімір Макей і Віктар Шэйман

Сыход году: Ірына Казуліна

Пробліск году: Міхась Пашкевіч

Грымёр году: лорд Бэл

Птушка году: Міхаіл Снягір

Прызыў году: Зміцер Жалезнічэнка, Алесь Каліта…

Крык душы году: Віктар Гарбачоў

Градус году: Сяргей Шмолік

Пакутнікі году: Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі

Спявак году: Сяргей Міхалок

Абаронцы году: Аляксандр Галіеў, Мар’яна Сімешка, Павел Сапелка

Закладнік году: Яўген Шыгалаў

Багдановіч году: Святлана Зелянкоўская

Прэзідэнт году: Барак Абама

Смяльчак году: іракскі журналіст

Пацан году: Раман Мянцюк

Дзіця году: Міколка Лукашэнка

 

Чалавек 2009 года ў Беларусі — Наталка Васілевіч і іншыя дабрачынцы

Наталка Васілевіч чалавек года

Уключыўшы тэлевізар ці прагортваючы навіны ў інтэрнэце, мы часцей за ўсё бачым паведамленні пра тэракты, тэхнагенныя і прыродныя катастрофы, маньякаў і серыйных забойцаў ва ўсіх кутках свету. Лік ахвяраў ідзе на тысячы, і гэта мала каго кранае. Мы сутыкаемся з паўсюднай дэгуманізацыяй чалавека. Ён з інтарэсам будзе назіраць за жарсцямі вакол збіцця Берлусконі, а бяды ўласнага суседа не пабачыць.

Тым не менш, застаюцца людзі, здольныя на сапраўдныя ўчынкі. Такія, як сёлета здзейсніла Наталля Васілевіч і ейныя сябры. Прачытаўшы допіс блогеркі Міхалінкі (Інгі Татур)пра праблемы інвалідаў‑вазочнікаў, Васілевіч пачала ў інтэрнэце збор сродкаў на новую электрычную каляску для жанчыны.

І за год намаганнямі, як правіла, цынічнай інтэрнэт‑супольнасці ўдалося сабраць неабходную суму. Гэта рэальны прыклад людскай самаарганізацыі і спачування чалавечай бядзе. Прыклад, як можна зрабіць жыццё лепшым — няхай і для аднаго чалавека. Такія «малыя справы» мацуюць вялікую нацыю.

Дырэктар цэнтра «Экумена», праваслаўная верніца Наталля Васілевіч не першы год дапамагае Кобрынскаму дзіцячаму дому. Таксама дзяўчына адной з першых сярод выпускнікоў БДУ паставіла свой подпіс у абарону адлічанай студэнткі БДУ Таццяны Шапуцькі. Такія ўчынкі выклікаюць павагу.

Іншыя намінацыі

Дабрадзей года ў інтэрнэце: Ігар Маханёк

Спявак года: Аляксандр Рыбак

Вязень года: Мікалай Аўтуховіч

Заляцанне года: Павел Латушка

Спартсмен года: Вікторыя Азаранка

Сябар года: Сільвіё Берлусконі

Параноя года: Віктар Марціновіч

Шафёр года: Андрэй Арамнаў

Ахвярнасць года: Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч

Кароль года: Сяргей Міхалок

Сюрпрызмэйкер года: Пётр Пракаповіч

Антыдоктар года: Валянціна Качан

Памілаваны года: Алег Праляскоўскі

Рэкруты года: Іван Шыла, Франак Вячорка, Зміцер Хведарук

Камбінатар года: Анатоль Ляўковіч

Цудатворца года: Усэйн Болт

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2010 года ў Беларусі — Мікалай Казлоў

Чалавек года Мікалай Казлоў

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў прадэманстраваў асабістую мужнасць і прыстойнасць. Яшчэ ў 2008 годзе ён афіцыйна зафіксаваў укіды бюлетэняў на адным з выбарчых участкаў у Мінску. Казлова прасілі адклікаць гэты рапарт, замяць справу. Міліцыянт праявіў прынцыповасць.

Сітуацыя разгортвалася так, што ў апошні дзень датэрміновага галасавання старшыня камісіі папрасіла ў Казлова ключы ад амяшкання, дзе знаходзілася скрынка. Казлоў адмовіўся, але потым яму паступіў званок ад уласнага начальніка. Тым не менш, міліцыянт напісаў рапарт.

Яму паабяцалі, што справу раскрыюць. Сёлета ён пераканаўся, што ніхто раскрываць гэтае злачынства не збіраецца. Казлоў звярнуўся да журналістаў. Ярмошына назвала ягоныя паказанні «старой правакацыяй».

Калі Казлоў агучваў гэтыя звесткі, то ён не шукаў уласнай выгады. Ён па-ранейшамупрацягвае жыць у Беларусі і нікуды з’язджаць не збіраецца. У выпадку суда ён гатовы даць паказанні. Чалавекам проста рухала ўзмоцненае пачуццё справядлівасці.

Учынак Казлова стаў прыкладам для іншых людзей, што таксама былі сведкамі парушэнняў закона, але не адважваліся пра іх заявіць. Гэтак, былы старшы следчы жодзінскай міліцыі Андрэй Пыжык расказаў, як яго прымушалі сфальшаваць крымінальную справу супраць ветэрана-афганца, які стаў лідарам апазіцыі ў Жодзіне.

Іншыя намінацыі

Палітык года: Мікалай Аўтуховіч

Гаспадар года: Уладзімір Матусевіч

Вернасць года: Тарэса Собаль

Страты года: Алег Бябенін, Лех Качынскі

Ахвяры года: пінчукі

Уцякач года: Курманбек Бакіеў

Журналіст года: Джуліян Асанж

Візіцёрка года: Даля Грыбаўскайце

Дабрачынца года: Таццяна Салдаценка

Спартовец года: Аляксей Грышын

Каманда года: баскетбалісткі

Рэжысёр года: Андрэй Кудзіненка

Прыкаліст года: Яўген Ліпковіч

Цыцкі года: Кацярына Нікандрава

Беларус года: Хрыстафор Калумб

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2011 года ў Беларусі — Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок чалавек года

Сёлета наш выбар паў на Сяргея Міхалка. Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» праз некалькі дзён пасля Плошчы «выкінуў» у інтэрнэт песню «Грай». «Напілісь быкі, скачуць па краіне, топчуць ручнікі капытамі ў гліне», — спяваў Міхалок. Многія пабачылі ў кампазіцыі паралелі з тым момантам, калі штодня адбываліся арышты, ператрусы, гвалт.

«Ляпіс Трубяцкой» пачынаў як балаганны гурт, накіраваны на расійскую аўдыторыю. «Увязу цябе, увязу ў Сочы», — спяваў пухлы Міхалок. За апошняе дзесяцігоддзе лідар каманды не толькі накачаў мускулы, але і стаў бліжэйшы да беларускай рэчаіснасці і мовы.

У сакавіку «Ляпіс Трубяцкой» трапляе ў «чорны спіс» беларускіх выканаўцаў. Іх песні забароненыя на радыёстанцыях і тэлеканалах. Міхалок дае рэзкія інтэрв’ю, дзе называе Лукашэнку «хлусам, злодзеем і непрэзідэнтам». Гэта выклікала скрыгат у Генеральнай пракуратуры, якая выклікае Міхалка для тлумачэнняў выказванняў на адрас кіраўніка краіны.

Пры канцы года «Ляпіс» здымае кліп на класічны верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?». Кліп з вялізным бел-чырвона-белым сцягам паглядзелі на Ютубе ўжо паўмільёна разоў. На сваіх канцэртах Міхалок гукае «Жыве Беларусь» і ШОС. Пад сэрцам ён выбіў татуіроўку «Не быць скотам», а на назе — Пагоню. Папулярны музыка мае вялікі ўплыў на сваю аўдыторыю.

Іншыя намінацыі

Энтузіяст года: стваральнік сайта Пракапові’ч

Героі года: Мікіта Ліхавід, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч ды іншыя

Абаронцы года: адвакаты

Сэрца года: Дар’я Каткоўская

Слова года: ШОС

Журналіст года: Сяргей Дарафееў

Боршч года: Лідзія Ярмошына

Аванс года: Сяргей Румас

Новыя імёны ў палітыцы: Арцём Шаркоў і Вячаслаў Дзіянаў

Страты года: Віталь Сіліцкі, Руслан Салей

Трэнер года: Георгій Кандрацьеў

Шафёр года: Міхаіл Захараў

Акцыя года: «Фемен»

Асуджаныя года: Канавалаў і Кавалёў

Паэт года: Анатоль Рубінаў

«Шалёныя» года: «Будзьма»

Кінагерой года: Франак Вячорка

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2012 года ў Беларусі — Аляксей Бацюкоў, Зміцер Яцкевіч, Андрэй Радкоў

Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў, Зміцер Яцкевіч

Сёлета людзьмі года «Наша Ніва» прызнала энтузіястаў, якія вярнулі ў краіну Статут Вялікага Княства Літоўскага. Іх заклік аб вяртанні гістарычнай спадчыны на радзіму атрымаў шырокі розгалас. Простыя людзі, бізнэсмены, чыноўнікі адгукнуліся на просьбу аб дапамозе і пераводзілі грошы, каб выкупіць Статут. На гэтым кампанія не спынілася, працягваючы пошук іншых культурных артэфактаў, звязаных з Беларуссю.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Іншыя намінацыі

Дыпламат года: Стэфан Эрыксан

Цацка года: плюшавы мядзведзік

Фатограф года: Антон Сурапін

Рыэлтар года: Сяргей Башарымаў

Героі года: Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і іншыя палітвязні

Эмігрант года: Андрэй Саннікаў

Журналіст года: Андрэй Пачобут

Салідарнасць года: хлопцы з «Граніта»

Сцяганосец года: Ніна Багінская

Маці года: Любоў Кавалёва

Гісторык года: Андрэй Чарнякевіч

Ізя Сігізмундавіч года: Марат Новікаў

Гадзіннікі года: Кірыл, Мясніковіч

Спявачка года: Ларын

Дубль-два года: Алена Ланская

Развод года: Анжаліка Агурбаш

Спартсменка года: Вікторыя Азаранка

Пытаннечка года: Вікторыя Папова і Зміцер Лукашук

Трыумф года: Фелікс Баўмгартнэр

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2013 года ў Беларусі — беларускамоўныя дзеці

беларускія дзеці

Мы доўга думалі, каго ж назваць чалавекам года, абмяркоўвалі некалькі дзён, дыскутавалі, вылучалі ўсё новых кандыдатаў. У адзін з момантаў прагучаў варыянт — ніхто.

Сапраўды, 2013-ы ў Беларусі не быў багатым на яркія падзеі і ўчынкі. Чалавекам года мог бы стаць палітык, які б атрымаў шырокую падтрымку ў грамадстве, мог стаць чыноўнік, які б меў смеласць выказацца аб сітуацыі ў краіне і грамадстве, мог стаць літаратар, які б напісаў папулярны раман, мог бы стаць нават Аляксандр Лукашэнка, калі б адважыўся сысці ў адстаўку, даць дарогу маладым! Чалавекам годам мог бы стаць…

Але не сталі. Разам з тым, намінаваць «нікога» — гэта ўсё ж няправільна, песімістычна, жыццё не замерла, нешта навокал увесь час адбываецца. Хай і не ў нацыянальных, а больш лакальных межах. У кнігарні «Ў» ці не кожны дзень праходзяць нейкія імпрэзы, ладзяцца канцэрты, выходзяць кнігі, фанаты малююць белмоўныя банеры, нават палітычныя акцыі (хай і млявыя), але адбываюцца. А самае галоўнае — людзі знаёмяцца, кахаюць адзін аднаго, нараджаюць дзяцей, гадуюць іх у беларускай мове і беларускай веры. У сённяшніх умовах гэта з’ява.

Гэтыя шустрыя малыя, што прыходзяць на беларускамоўныя ялінкі, вучацца ў беларускамоўных класах, асвойваюцца з камп’ютарамі з пялюшак — менавіта яны пакідаюць надзею, што героі яшчэ знойдуцца, што яны сярод нас. І наступныя гады будуць больш багатыя на неардынарных асоб і прыкметныя падзеі.

Іншыя намінацыі

Мецэнат года: Павел Бераговіч

Сімвал года: Кастусь Каліноўскі

Музыка года: Макс Корж

Грамадзянская чыннасць года: Кацярына Кібальчыч

Вяселле года: Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка

Спартоўцы года: Герасіменя, Талай, Радзівонаў і іншыя

Палеміка года: Святлана Алексіевіч

Звальненне года: Барыс Батура

Няяснасць года: Уладзіслаў Лазар

Страты года: Віктар Івашкевіч, Міхась Чарняўскі і столькі іншых…

Закладнік года: Уладзіслаў Баўмгертнер

Выдавец года: Ігар Логвінаў

«Красавіца» года: Яня Канцавенка

Рыба года: сом

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2014 года ў Беларусі — Франак Вячорка і іншыя папулярызатары вышыванкі

Франак Вячорка чалавек года

Беларусы адзеннем падкрэсліваюць уласны нацыянальны гонар. Гэта дэманстратыўны — у прамым і пераносным сэнсе слова — супраціў палітыцы русіфікацыі. І тут стала ясна, што беларусам быць модна!

Франак Вячорка быў адным з тых, хто прыклаў найбольш намаганняў для папулярызацыі нацыянальнага.

Іншыя намінацыі

Герой года: Міхаіл Жызнеўскі

Мецэнат года: Віктар Бабарыка

Пісьменнік года: Віктар Марціновіч

Спартсмен года: Дар’я Домрачава

Вундэркінд года: Генадзь Караткевіч

Дысідэнт года: Юрый Рубцоў

Помнік года: Альгерд у Віцебску

Фанат года: Фіціль

Мастак года: Silen

Рэінкарнацыя года: Сяргей Міхалок

Развітанне года: Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін

Трэш года : Канчыта

Фраза года: «Что-то не так»

Прыкаліст года: Ваван

Слова года: крымнаш

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2015 года ў Беларусі — Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч - чалавек года

Упершыню беларуска атрымала найбольш прэстыжную ўзнагароду ў літаратурным свеце — Нобелеўскую прэмію. Трыумфатаркай стала Святлана Алексіевіч. Яна не першы год фігуравала ў спісах прэтэндэнтаў. За гэтыя гады мы ўбачылі імклівую трансфармацыю Алексіевіч.

Як і многія, Святлана Алексіевіч адчувала сябе і рускай, і беларускай. Было цікава бачыць, як яна — як і многія — з гадамі стала адчуваць сябе найперш беларускай. І які гонар быў для ўсёй краіны — у нас з’явіўся свой Нобель! І як прыемна было чуць: «Я чалавек беларускага свету». Які ёмісты і нечаканы выраз знайшла вялікая пісьменніца на сваёй першай прэс-канферэнцыі: «Беларускі свет».

Першую прэс-канферэнцыю — для нас гэта асабліва ганарова — яна правяла ў маленькай рэдакцыі «Нашай Нівы». Мы цяпер усім паказваем жоўты фатэль, у якім сядзела Алексіевіч тады — увогуле то крэсла намесніка рэдактара Ягора Марціновіча.

Алексіевіч сказала, што лічыць сваімі настаўнікамі Адамовіча і Быкава, таму ў нейкай ступені гэтая прэмія і для іх таксама. Выратаванне для Беларусі яна бачыць у павяртанні ў бок Еўрасаюза, але не верыць, што Расія адпусціць нас. «Я б хацела, каб Беларусь была падобная калі не да Скандынавіі, гэта ўвогуле мара, то хаця б да Прыбалтыкі».

Вайну ва Украіне яна адкрыта называе расійскай агрэсіяй, акупацыяй. За гэта ёй і дасталося ў Расіі. Кожны тыдзень у тамтэйшых СМІ на яе выліваюць тоны бруду і паклёпаў. Алексіевіч на гэта адказвае, што гэтаксама шальмавалі Салжаніцына і Пастарнака. Шчасце, што, у адрозненне ад тых, не могуць яе дастаць цяпер — рукі кароткія.

Беларускім уладам хапіла розуму не канфрантаваць з пісьменніцай. Хоць Лукашэнка і не абышоўся без пары крытычных стрэлаў, яны абралі тактыку татальнага ігнаравання. Алексіевіч няма. Яе не сустракалі ў аэрапорце, не запрашалі на прыёмы. Нават дэвальваваным, на жаль, ордэнам Скарыны, які ўжо атрымлівалі і жук і жаба, не ўзнагародзілі. Ну што ж…

Далёка не кожная еўрапейская нацыя мае сваіх нобелеўскіх лаўрэатаў. Няма іх у балтыйскіх народаў, няма ва ўкраінцаў, балгараў, румынаў. Дзіўна, але ніводзін пісьменнік з Галандыі, Бразіліі ці Аргенціны Нобеля не атрымліваў, а Беларусь мае.

Затое простыя людзі адрэагавалі на Нобель Алексіевіч вельмі пазітыўна. Без усялякай разнарадкі зверху сотні людзей прыехалі сустрэць пісьменніцу ў аэрапорт, каб проста падарыць кветкі і сказаць дзякуй.

Іншыя намінацыі

Кіраўнік года: Ангела Меркель

Сыход года: Аляксандр Надсан

Вызвалены года: Мікалай Статкевіч

Ахвяры года: Надзея Саўчанка і Барыс Нямцоў

Аддаў жыццё за братоў: Алесь Чаркашын

Кандыдат года: Таццяна Караткевіч

Клуб года: «Крумкачы»

Камісар года: Ігар Шуневіч

Ражаныя года: казакі

Мужчыны года: навучэнцы Ястрамбельскага вучылішча

Годнасць года: Наталля Гарачка

Дарадчыца года: Мар’яна Шчоткіна

Графіцісты года: Пякарскі, Жаромскі, Касінераў, Ульяненкаў

Вяртанец года: Алесь Міхалевіч

Велікадушнасць года: Дзмітрый Строцаў

Музыкі года: «Крамбамбуля»

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

 

Чалавек 2016 года ў Беларусі — Кацярына Сінюк

Екатерина Синюк

Кацярына і яе партал раскрылі каласальны патэнцыял салідарнасці і спагады ў беларускім грамадстве. Дзякуючы ёй — і яе ўменню выкарыстоўваць новыя камп’ютарныя тэхналогіі — дзясяткі тысяч людзей пабачылі, як шмат вакол ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ. Яна паказала, што быць добрым — па-ранейшаму прэстыжна. Дапамагаць слабым — модна. А ўдалося ёй тое зрабіць, бо яна прапанавала людзям спосаб, як ЛЁГКА І ХУТКА дапамагчы.

Але ў выпадку Сінюк важна і іншае. Яна не проста дапамагае канкрэтным людзям. Яна дапамагае тым, хто, у сваю чаргу, дапамагае пасля дзясяткам іншых. Напрыклад, яна сабрала грошай для інваліда, які навучае іншых інвалідаў працаваць на камп’ютары — і не проста працаваць, а зарабляць на камп’ютары.

Сінюк таксама паказвае, як многа могуць зрабіць людзі без дапамогі дзяржавы, самі, для сябе і для іншых. «Імёны» бачаць сябе паўнавартасным грамадскім СМІ. Камандзе ўдалося сабраць больш за 40 тысяч рублёў на паўгадавую дзейнасць рэдакцыі і больш за 128 тысяч рублёў — на дапамогу 11 праектам.

Напрыклад, нядаўна часопіс паказаў дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця мінскага дома-інтэрната. Праз няправільнае харчаванне яны важылі ненатуральна мала: 13-гадовы Вадзім — 13,8 кілаграма, 19-гадовы Мікіта — 13,8 кілаграма, 27-гадовы Арцём — 17,5 кілаграма. Прыкладна 50 дзяцей інтэрната мелі патрэбу ў спецыяльным энтэральным харчаванні, дзякуючы якому яны б маглі набраць вагу. «Імёны» актывізавалі збор сродкаў і патрэбную суму, 62 960 рублёў, сабралі ў рэкордна кароткія тэрміны.

Часопіс бярэцца за самыя розныя сацыяльныя праблемы, вось толькі некаторыя загалоўкі: «18 гадоў на заводзе, заробак — 62 рублі. Гісторыя невідушчага мужчыны, які нясе людзям святло», «Тайнае жыццё Анісы. Як супрацоўніца банка з Мінска лечыць бяздомных жывёл на закінутым заводзе», «Як хлопец з паралізаванымі рукамі і нагамі зарабляе на жыццё»…

Героямі матэрыялаў часопіса становяцца людзі з няпростымі лёсамі, якія не здаюцца і кожны дзень змагаюцца за сваё шчасце. Імі можна натхняцца, у іх можна вучыцца мужнасці і чалавечнасці.

Іншыя намінацыі

Палітык года: Зміцер Дашкевіч

Музыка года: Лявон Вольскі

Блогер года: Эдуард Пальчыс

Грамадскі актывіст года: Андрэй Кім

Спартовец года: Уладзіслаў Ганчароў

Дэпутаткі года: Канапацкая і Анісім

Мастак года: Ананім, які намаляваў калючы дрот

Выжыўшы год: Андрусь Горват

Самае рэзананснае забойства года: Павел Шарамет

«Вязні» года: Чыж і Япрынцаў

Стартап года: MSQRD

Самы адданы чытач года: Генадзь Давыдзька

Маці-гераіня года: Дар’я Домрачава

Мільярдэр года: Віктар Кіслы

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2017 года ў Беларусі — Павел Калаўр

Павел Калаур

Летась «Наша Ніва» назвала чалавекам года стваральніцу «Імёнаў» Кацярыну Сінюк — за арганізацыю новых формаў дабрачыннасці. У 2015 годзе — Святлану Алексіевіч, першую беларуску, якая атрымала Нобелеўскую прэмію.

Выбар гэтага года — не звычайны. Звычайна пра чыноўнікаў успамінаюць, калі трэба павесіць адказнасць за няўдачы. Правалы кідаюцца ў вочы, а вось поспехі, нармальнасць — яны часта незаўважныя. Так хутка мы звыкліся і са стабільнасцю фінансаў. Час ідзе, а нашы грошы каштуюць столькі ж, колькі каштавалі. Два гады назад скептыкі прагназавалі, што манеткі хутка стануць нікому не патрэбныя. Ажно не — за даляр як давалі два рублі, так і даюць.

Упершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6%. Стаўка па рублёвых крэдытах апусцілася ніжэй за 10%. Стабільнасць валюты вяртае людзям базавы давер да дзяржавы.

Пры Калаўру была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы — кажучы па-простаму, устаноўлены ліміт на друк грошай. За 11 месяцаў 2017 года, напрыклад, рост шырокай грашовай масы ў эканоміцы склаў каля 8%, хаця раней бывала і па 100%, і па 200%.

Стаўка рэфінансавання ў 2017-м паніжалася 8 разоў і цяпер складае 11% проці 25% у 2015 годзе. У правільнасці такой палітыкі Калаўр пераканаў Аляксандра Лукашэнку.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Іншыя намінацыі

Сумленне года: Ніна Шыдлоўская

Культуртрэгер года: Андрэй Кім

Змагар года: Зміцер Дашкевіч

Адвакатка года: Ганна Бахціна

Пісьменнік года: Зміцер Бартосік

Мем года: Вейшнорыя

Эмігрант года: Аляксандр Сапега

Асаблівы выпадак: Ігар Шуневіч

Бязвіз года: Уладзімір Макей

Музыкі года: Naviband

Блогер года: Улад Бумага

Шараговец года: Аляксандр Коржыч

Спартоўкі года: тэнісісткі

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2018 года ў Беларусі — Марына Золатава

Марына Золатава - чалавек года

Сфера дзейнасці — СМІ

У ХХІ стагоддзі інфармацыйная бяспека краіны значыць не менш за вайсковую. Таксічная прапаганда расійскага тэлебачання ў той ці іншай ступені ўздзейнічае на розумы сотняў тысяч беларусаў, прасоўваючы ідэі «рускага свету», і дзяржаўныя тэлеканалы мала што могуць супрацьпаставіць ёй. У такой сітуацыі на пярэдні план выходзяць незалежныя беларускія інтэрнэт-рэсурсы, якія прапануюць грамадству свой парадак дня. Найбуйнейшае сярод нацыянальных медыя — Tut.by. Кожны будні дзень на яго заходзяць каля 1,3 мільёна чалавек. Поспех Tut.by складаецца з мноства фактараў, але адзін з іх неаспрэчны — прафесіяналізм рэдакцыі на чале з Марынай Золатавай.

Сёлета яе працу «ацанілі» яшчэ і канкурэнты з дзяржаўных выданняў. У сітуацыі, калі за кратамі не засталося палітычных апанентаў рэжыму, галоўнай цэллю была абрана менавіта Золатава.

Абсурдная «справа БелТА» з ператрусамі і зняволеннем журналістаў і рэдактараў незалежных СМІ выклікала захапленне расійскіх імперскіх рэсурсаў. «Зачыстка неабандэраўскіх СМІ ў рэспубліцы», — у экстазе пісалі яны.

«Справа БелТА» ўдарыла па дзясятку журналістаў, але ў выніку абвінавачанай засталася толькі Марына Золатава. Ці не для таго, каб застрашыць і нейтралізаваць менавіта яе, прыдумлялася гэтая хітрая крымінальная справа?

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Іншыя намінацыі

Арганізатар года: Павел Белавус

Ініцыятыва года: Глеб Лабадзенка

Змагары года: Павел Севярынец, Ганна Шапуцька і іншыя абаронцы Курапатаў

Учынак года: Міхаіл Грамыка

Пісьменнік года: Уладзімір Арлоў

Мем года: гарадавы

Мецэнат года: Віктар Бабарыка

Антыгерой года: Аркадзь Ізраілевіч

Прэм’ер года: Сяргей Румас

Музыкі года: Nizkiz

Звальненне года: Іван Шыла

Сыходы года: Кулінковіч, Анемпадыстаў, Ліпай, Капскі

Спартсменка года: Арына Сабаленка

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2019 года ў Беларусі — Севярынцы

Павел Севярынец і Ганна СевярынецСфера дзейнасці — палітыка, літаратура, СМІ

Натуральна, што не кожны бачыць сябе на барыкадах. Адна з альтэрнатываў для такіх людзей — шлях асветніцтва. У гэтай сферы за апошнія гады заззяла новая зорка. Гэта сястра Паўла Севярынца, Ганна Севярынец.

Яна працуе настаўніцай рускай мовы — і дае дзецям бліскучыя веды, сярод яе вучняў пераможцы конкурсаў і алімпіяд. Пры гэтым яна паспявае пісаць кнігі па беларускай літаратуры — за апошні час з’явіліся даследаванні пра Уладзіміра Дубоўку і Пятра Глебку, а яшчэ піша свае раманы, выйшлі «Дзень святога Патрыка» і «Гасцініца «Бельгія».

У дадатак да таго Ганна Севярынец стала «інфлюэнсерам». Гэтым англійскім словам (ад influence — уплываць) называюць папулярных грамадскіх дзеячаў, якія сталі лідарамі думак у інтэрнэце. Яе допісы на любыя тэмы — выхаванне дзяцей, стан адукацыі, — збіраюць сотні лайкаў і рэпостаў.

Ганна Севярянец — не толькі філолаг. Калі сям’і спатрэбіліся грошы, атрымала эканамічную адукацыю і зрабіла кар’еру ў гандлёвай кампаніі. «Я і сёння гляджу на грузавую машыну і магу сходу сказаць, колькі тон яна падыме. Я ведаю, колькі ў яе ўвойдзе туалетнай паперы, а колькі — агуркоў. Ведаю, колькі яна будзе ехаць да Брэста, а колькі — да Жлобіна. Усю ж Беларусь аб’ездзіла, усё перамерала», — казала яна ў інтэрв’ю «Нашай Ніве». А зарабіўшы на кватэру, яна вярнулася ў адукацыю, каб дапамагчы раскрыцца дзясяткам і сотням сваіх вучняў.

Гэтае спалучэнне — самаахвярнага адстойвання незалежнасці Паўлам Севярынцам і асветніцкай працы Ганны Севярынец, якое неверагодным чынам склалася ў адной сям’і, «Наша Ніва» лічыць вартым звання Людзей года.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

 

Чалавек 2020 года ў Беларусі — Святлана Ціханоўская

светлана тихановскаяКаждый белорус, победивший свой страх, может справедливо считать себя Человеком года. И по нашему мнению, самое точное воплощение этого образа — Светлана Тихановская.

Абсолютно далекая от политики женщина ради арестованного мужа и не только ради мужа — ради своего народа пошла на величайший риск в своей жизни. В итоге за три месяца Тихановская преодолела путь от домохозяйки до национального лидера.

Такого случая не было, да и, видимо, никогда и не будет в мировой истории: никому не известная женщина без какой-либо программы и без понимания основ политики — но зато и без негативного бэкграунда — бросила вызов диктатуре. От нее никто не ждет ничего, но миллионы человек идут именно за ней — случайной, но искренней кандидаткой. Этот путь невозможно пройти без ошибок, и Светлана Тихановская не стала исключением. Никто не предскажет, сможет ли она удержать статус «народного президента», будут ли ее по-прежнему принимать на равных главы иностранных государств.

Ожидания общества усилились, и Тихановской нужно реализовывать их просто здесь и сейчас, но при этом находясь в эмиграции и не имея рычагов управления. Как не разочаровать тех, кто возложил на нее надежды? 2021 год будет для нее не менее сложным, чем 2020-й.

Но это не отменяет того факта, что 2020-й был ее годом — годом Светланы Тихановской.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

HVALI.BY