Сёння мы чуем розныя вершы выбітных паэтаў. Але мы не задумваемся аб тым, што ў самых маленькіх мястэчках Беларусі ёсць таленавітыя людзі, аб якіх мы можам нават і не ведаць.
Я з невялічкага, малавядомага горада Верхнядзвінска, дзе жыве паэт і краязнаўца Антон Францавіч Бубала, якому мне пашчасціла задаць некалькі пытанняў. Якіх? Глядзіце самі!
– Як даўно вы пішыце?
– Гледзячы што. Пішу з першага класа — спачатку літары, потым словы. У школу пайшоў рана. А там чарніла рабілі з буракоў, пёрцы прывязвалі ніткай да палачак. Атрымлівалася дрэнна і ў першым паўгоддзі за пісьмо я атрымаў двойку. Як толькі акрэплі пальцы, пайшоў па ўсіх прадметах на пяць.
– Арыгінальны адказ. Калі вы пачалі друкаваць вершы і дзе?
– Як я ўжо і казаў, то ў трэццім класе (смяецца). Сур’ёзна, першы друкаваны верш з’явіўся ў 1972-м у раздзеле «Дзвінскія заранкі» нашай мясцовай газеты. Верш называўся «Асвейшчыне», які чытаюць дасюль са сцэны. Таксама мае творы змяшчаліся ў газетах «Народнае слова», «ЛІМ».
– Дзякуючы чаму ў вас развіліся паэтычныя задаткі?
– Хутчэй, дзякуючы каму. Найперш маці, а потым першай настаўніцы Веры Міхайлаўны Осінай з Сар’і і настаўніцы рускай літаратуры Яўгеніі Мікалаеўны Лопух з Верхнядзвінска.
– Я ведаю, што вы не толькі таленавіты паэт і краязнаўца, але і двойчы дыпламаваны настаўнік. Раскажыце трошкі аб гэтым.
– Усё правільна. Спачатку я скончыў фізіка-матэматычны факультэт Даўгаўпілскага педінстытута, а ў 1972 г. — завочна геаграфічны факультэт у Камсамольску-на-Амуры. Потым пайшоў служыць у армію ў радыётэхнічныя войскі пад Ноўгарадам. Пасля таго, як вярнуўся, працаваў намеснікам у латвійскай школе, а потым прыехаў у родны куточак і выкладаў геаграфію.
– Калісьці вы былі карэспандэнтам у нашай раёнцы “Дзвінская праўда”. Чаму зараз там не працуеце?
– А кім я толькі ні быў у гэтым жыцці (смяецца). Да стары я ўжо. Трэба даваць дарогу маладым, каб сэнс выйшаў. А раёнку я вельмі люблю. Для мяне яна, найперш, крыніца ведаў аб падзеях сучаснасці і мінуўшчыны ў родным краі, а таксама сродак зносін з шырокім колам чытачоў.
– Памятаю, што ранейвы збіралі атрад маленькіх зацікаўленых краяведаў і хадзілі з імі ў паход. Ці працягваеце гэтую справу?
– Канешне. Калі яны зацікаўлены, то патрэбна браць рукі ў ногі і ісці. Будзе каму перадаць эстафету.
– Ці пішыце зараз што- небудзь? Мабыць, свой зборнік выдалі?
– Зараз мне хочацца напісаць ваш партэт, але ж маляваць не ўмею (смяецца). Наконт вершаў, канешне ж, пішу, бо гэта маё жыццё. Апошняя кніга, якую я выпусціў, адносіцца ўвогуле да гумару і нясе назву “Паехалі!”. А з вершаў я лепей назаву свой любімы зборнік — “Бяроза над затокай”, таму што там атрымаліся самыя пранікнёныя, душэўныя і блізкія для мяне вершы.
– А зараз не пайду ад вас, пакуль не спытаю, які ваш любімы верш?
– “З любімым рай у будуне”. Я вельмі кахаю сваю жонку і думаю, дзе бы ты ні быў са сваёй другой палоўкай, табе ўсюды будзе шыкоўна!
– Дзякуй Антон Францавіч за такую цудоўную сустрэчу!
P.S.
Антон Францавіч, можна сказаць, “зрабіў” маё інтэрв’ю. Жартуючы, шчыра, весела і нязмушана ён проста адказваў на пытанні, даруючы цудоўны настрой на ўвесь дзень. Такая гутарка сапраўды вартая захаплення.
Па просьбе паэта напрыканцы прывяду радкі яго першага верша “Асвейшчына”:
Заціхла, знікла… спіць, здаецца,
Яна ў глухі зімовы дзень.
Ды глянешь – на бруйку смяецца
Жывушчы, трапяткі струмснь!