Кніга Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд” заняла 3 месца ў спісе 100 самых значных літаратурных твораў XXI стагоддзя (з 2000 па 2019 гады) па версіі брытанскага выдання The Guardian. Разам з нашай суайчынніцай у спіс таксама трапілі Кадзуа Ісігура, Дэвід Мітчэл, Філіп Рот, Кормак Макарці, Джуліан Барнс, Тэрі Пратчэт, Джанэт Уінтэрсан, Маргарэт Этвуд, Сцівен Кінг ды іншыя пісьменнікі.
Пра “Час сэканд-хэнд” выданне піша, што гэта “кніга, якая з’яўляецца адначасова актам катарсіса і глыбокай дэманстрацыі спагады.”
Азнаёміцца з усім спісам можна ТУТ.