Прэмія Гедройца-2015

Прэмія Гедройца 2015

Аб’яўлены доўгі спіс кніг, якія ў гэтым годзе прэтэндуюць на прэмію імя Ежы Гедройца:

  1. Сяргей Абламейка «Настальгія»
  2. Таццяна Барысік «Жанчына і леапард»
  3. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»
  4. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна»
  5. Віталь Воранаў «Шэптам»
  6. Андрэй Гучаў «Кніга зданяў»
  7. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
  8. Віктар Казько «Час збіраць косці»
  9. Віктар Марціновіч «Мова»
  10. Пістончык «Дэгенератыўны слоўнік»
  11. Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
  12. Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»

 

7 з 12 кніг былі адзначаны нашым сайтам у спісе лепшых кніг 2014 года.

У красавіку будзе вызначаны кароткі спіс намінантаў на прэмію. А канчатковыя вынікі будуць падведзены ў траўні. У журы конкурса ўваходзяць: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Нагадаем, што ў мінулыя гады прэмію атрымалі: 2012 — Павел Касцюкевіч «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»; 2013 — Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»; 2014 — Ігар Бабкоў «Хвілінка. Тры гісторыі».

HVALI.BY