Прэмія «Гліняны Вялес» (1993-2023)

«Гліняны Вялес» — адна з незалежных літаратурных прэмій Беларусі. Яна была заснавана ў 1993 годзе літаб’яднаннем Таварыствам Вольных Літаратараў (ТВЛ).

Прэмія прысуджаецца за лепшую беларускамоўную кнігу года. А лаўрэат атрымлівае сімвалічны падарунак — гліняную скульптуру Вялеса — славянскага бога, апекуна мастацтва. Сімвалічным з’яўляецца і матэрыял, з якога выраблена скульптура — гліна. Кожны пісьменнік можа атрымаць гэту прэмія толькі адзін раз за жыццё. Яшчэ адна цікавая асаблівасць прэміі — кожны лаўрэат павінен падрыхтаваць прамову.

Содержание статьи

Гліняны Вялес 1993 — Ігар Бабкоў «Solus Rex»

Ігар БабкоўШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік паэзіі

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру, зрабіла падрадковыя заўвагі адценьнямі палай лістоты. З замілаваньнем гартае яна старонкі ягонае кнігі, пакідаючы маргіналіі, чыркаючы на палях нешта сваё, зразумелае толькі ёй…

 

Гліняны Вялес 1994 — Людміла Сільнова «Рысасловы»

Людміла Сільнова гліняны вялес

Шорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік малюнкаў-вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Гэта першы зборнік беларускай візуальнай паэзіі. Людка Сільнова абрала кодавыя для сябе словы і паспрабавала праз малюнак перадаць іх паэтычны сэнс. Зразумела, сярод гэтых словаў ёсць і «Беларусь», і «воля», і «жыцьцё», і «Хрыстос», і «праўда» – найбольш істотныя словы-сімвалы для таго часу – часу нацыянальнага абуджэння, знікнення Савецкага Саюза і паўставання незалежнай Рэспублікі Беларусь.

 

Гліняны Вялес 1995 — Алесь Разанаў «Паляванне ў райскай даліне»

Алесь РазанаўШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі.Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з’яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.

 

Гліняны Вялес 1996 — Славамір Адамовіч «Каханне пад акупацыяй»

Славамір АдамовічШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Я чуў, каханая, што ты будуеш дом / вялікі дом для ўласнага сямейства / а твой ваюе рыфмамі са злом / спаўзаючы паціху ў фарысэйства (…) / Бягуць гады (банальная раскладка) / мне трыццаць тры, ты замужам нібы / ды кожны раз, калі занадта гладка / мы заадно і прагнем барацьбы.

 

Гліняны Вялес 1997 — Лявон Вашко «Паэты-цары»

Лявон вашкоШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік апавяданняў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Творчасць Лявона Вашко – выключна для чытачоў з вытанчаным літаратурным густам, з выпрацаванымі навыкамі чытання і шукання схаванага, другадоннага, для тых, каму чытанне – не спосаб забіць час, а свята для душы. Ёсць кнігі, якія і раз прачытаць – зашмат – шкада часу. Творы Вашка, чытаныя шматкроць, – не страта часу, а адвечны пошук чарговага, укрытага, шматпланавага, нештодзённага. Да ягоных апавяданняў можна вяртацца і дзень па дні, і праз месяцы, і праз гады. І кожны новы падыход будзе першым.

 

Гліняны Вялес 1998 — Уладзімір Арлоў «Божая кароўка зь Пятай авэню»

Уладзімір АрлоўШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік эсэ

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Карфагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь. За сваё некароткае літаратурнае жыцьцё, адзначанае мноствам самых розных кніг, публічных выступаў i негалосным, ды ад таго, бадай, мацнейшым, аўтарытэтам найлепшага ў Беларусі рэдактара-стыліста, Уладзімер Арлоў паспрабаваў сябе ці не ва ўсіх магчымых літаратурных жанрах (прынамсі, думаю, ва ўсіх, у якіх спрабаваў): ад белых i каляровых вершаў i п’есаў да палымяных публіцыстычных прамоваў i гістарычных апавяданьняў.

 

Гліняны Вялес 1999 — Мікола Папека «Чарнавікі…»

мікола папека вялесШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: паэтычны зборнік

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Мікола Папека — яскравы прадстаўнік сучаснай, пошукавай паэзіі. I невыпадкова вершы, што ўключыў у свой першы зборнік, назвау «чарнавікамі». Аўтар ня церпіць гладкапісу, закругленасьці, шматслоўя — тым самым запрашае чытача да сатворчасьці.

 

Гліняны Вялес 2000 — Сяргей Астравец «Цэнзарскія нажніцы»

сяргей астравецШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць палітычныя памфлеты з лёгка пазнавальнымі героямі. Аўтар не грэбуе ні газетным стылем, ні пошаснай „трасянкай”, якая стала нормай у „краіне пад белымі крыламі”.

 

Гліняны Вялес 2001 — Віктар Слінко  «Штольні вясны»

Віктар СлінкоШорт-ліст: Віктар Жыбуль «Прыкры крык», Алесь Пашкевіч «Пляц волі», Франц Сіўко «Удог», Міхась Скобла «Нашэсьце поўні», Віктар Сьлінко «Штольні вясны»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік паэзіі

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады.

 

Гліняны Вялес 2002 — Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў»

Бахарэвіч - гліняны вялесШорт-ліст: Зміцер Бартосік «Чорны пісталет», Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў», Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман», Людміла Рублеўская «Старасвецкія міфы горада Б’», Ілья Сін «Нуль»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны

 

Гліняны Вялес 2003 — Пятро Васючэнка «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі»

пятро васючэнка вялес

Шорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік казак

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць

 

Гліняны Вялес 2004 — Алена Брава «Камэнданцкі час для ластавак»

алена браваШорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці «Каменданцкі час для ластавак», «Імя Ценю — Святло» і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў — Любові і Свабоды.

 

Гліняны Вялес 2005 — Сяргей Дубавец «Вострая Брама»

сяргей дубавецШорт-ліст: Сяргей Дубавец «Вострая Брама», Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія», Наталля Кучмель «Імгненні», Вінцэсь Мудроў «Ператвораныя ў попел», Алесь Наварыч «Літоўскі воўк»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік эсэ

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Інтэлектуальны фэст.

 

Гліняны Вялес 2006 — Валянцін Акудовіч «Код адсутнасці»

Валентин АкудовичШорт-ліст: Міхась Андрасюк «Белы конь», Сяргей Балахонаў «Імя грушы», Зміцер Вішнёў «Фараон у заапарку», Андрэй Хадановіч «100 лі100ў на tut.by», Валянцін Акудовіч «Код адсутнасці»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды…

 

Гліняны Вялес 2007 — Алег Мінкін «Пэнаты»

Алег МінкінШорт-ліст: Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», Наталка Бабіна «Рыбін горад», Севярын Квяткоўскі «Фрашкі да пляшкі», Алег Мінкін «Пэнаты», Павел Севярынец«Лісты зь лесу»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся, навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сьцьвярджае, што пісала «Сама Мова». Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя.

 

Гліняны Вялес 2008 — Барыс Пятровіч «Жыць не страшна»

Барыс Пятровіч вялес

Шорт-ліст: Галіна Дубянецкая «Анадыямэна», Андрэй Хадановіч «Бэрлібры», Аляксей Талстоў «Бег», Юрый Станкевіч «Мільярд удараў», Барыс Пятровіч «Жыць не страшна»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: У новую кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву «фрэскі». Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы… У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.

 

Гліняны Вялес 2009 — Віктар Казько «Бунт незапатрабаванага праху»

віктар казько вялесШорт-ліст: Уладзімір Някляеў «Цэнтр Еўропы», Андрэй Федарэнка «Нічые», Міхась Скобла «Акно для матылькоў», Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», Віктар Казько «Бунт незапатрабаванага праху»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман «Бунт незапатрабаванага праху». У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з важ­нейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.

 

Гліняны Вялес 2010 — Уладзімір Някляеў «Кон. Вершы двух стагоддзяў»

уладзімір някляеў вялес

Шорт-ліст: Міхась Андрасюк «Вуліца Добрай Надзеі», Леанід Галубовіч «Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ», Уладзімір Някляеў «Кон: вершы двух стагоддзяў», Юрый Станкевіч «П’яўка», Андрэй Хадановіч «Несымэтрычныя сны»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: «За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка «Вуліца Добрай Надзеі», Леаніда Галубовіча «Сыс і калуары», Юрыя Станкевіча раман «П’яўка», Андрэя Хадановіча зборнік вершаў «Несіметрычныя сны» і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Кон». Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што лаўрэатам мусіць быць Уладзімір Някляеў», — паведаміў Радыё «Рацыя» старшыня аргкамітэта літаратурнай прэміі Алесь Аркуш.

 

Гліняны Вялес 2011 — Аляксандр Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску»

Аляксандр Лукашук вялесШорт-ліст: Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы: кінараман-фарс», Лявон Вольскі «Міларусь», Сяргей Календа «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», Аляксандр Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску», Ян Максімюк «Словы ў голым полі»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік эсэ і мініяцюр

Анатацыя да кнігі лаўрэата: «Сьлед матылька» — дакументальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амерыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбяспекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі.

 

Гліняны Вялес 2012 — Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца»

Рублеўскі Вялес

Шорт-ліст: Эдуард Акулін «Малітва воч», Леанід Галубовіч «З гэтага свету», Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца», Юрый Станкевіч «Шал», Андрэй Федарэнка «Ланцуг»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік эсэ і мініяцюр

Анатацыя да кнігі лаўрэата:

 

Гліняны Вялес 2013 — Эдуард Акулін «Святая ноч»

акулін - гліняны вялесШорт-ліст: Эдуард Акулін «Святая ноч», Уладзіслаў Ахроменка «Музы і свінні», Аляксандр І. Бацкель «Мімікрыя», Вінцэсь Мудроў «Багун», Віктар Сазонаў «Паэзія прозы»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга паэзіі

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе… Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай моў.

 

Гліняны Вялес 2014 — Андрэй Федарэнка «Ціша»

Андрэй Федарэнка і Алесь Аркуш

Шорт-ліст: Таццяна Барысік «Жанчына і леапард», Аляксандар І. Бацкель «Маёнтак Рыбы», Віктар Марціновіч «Мова», Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз», Аляксей Палачанскі «Цвік», Сяржук Сыс «Павук», Андрэй Федарэнка «Ціша»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

 

Гліняны Вялес 2015 — Франц Сіўко «Плебейскія гульні»

Фота Т.Козік

Шорт-ліст: Алег Аблажэй “Красамоўнае сэрца”, Сяргей Абламейка “Мой Картаген”, Валянціна Аксак “Дзікая сьліва”, Леанід Галубовіч “Поўня”, Алесь Пашкевіч “Рух”, Франц Сіўко “Плебейскія гульні”, Аляксей Шэін “Сем камянёў”

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: У новай кнізе Франца Сіўко — тры аповесці: «Цымант», «Дзве вясны дзяцей Прыяпа» і «Плебейскія гульні».

 

Гліняны Вялес 2016 — Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»

Міхась Скобла Гліняны Вялес.
Фота В.Кроква

Шорт-ліст: Валеры Гапееў «Ноч цмока», Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло», Альжбэта Кеда «Пра тое, што люблю», Наста Кудасава «Маё невымаўля», Алена Ніякоўская «Там, дзе жыта буяла», Сяргей Пляскач «Шоў працягваецца», Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»

Жанр кнігі-лаўрэата: зборнік вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Зборнік аб’яднаў вершы з усіх перыядаў творчасці, – кажа аўтар кнігі. – “Камізэлька для месяца” – гэта выбранае з маіх ранейшых кніг. Калісьці Яўгеній Еўтушэнка адну са сваіх кніг назваў “Маё самае-самае”. Ну дык можна сказаць, што і ў “Камізэльцы” маё самае-самае з ранейшых дзевяці кніг. І недзе з паўсотні вершаў, якія да гэтай пары не траплялі, па нейкіх прычынах, у ранейшыя кнігі, а таксама новыя вершы. Кніга таксама ўтрымлівае пераклады і дзіцячыя вершы паэта.

 

Гліняны Вялес 2017 — Ганна Севярынец «Дзень Святога Патрыка»

севярынец вялес
Фота: Радыё Рацыя

Шорт-ліст: Зміцер Вайцюшкевіч «Простыя словы», Леанід Дранько-Майсюк «…Натуральны, як лінія небасхілу», Людміла Паўлікава-Хейдарава «Прыступкі да Храма Сьвятога Духа», Ганна Севярынец «Дзень Сьвятога Патрыка», Павел Севярынец «Беларусалім», Макс Шчур «Галасы», Людміла Шчэрба «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцьця»

Жанр кнігі-лаўрэата:  кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

 

Гліняны Вялес 2018 — Ілля Сін «Libido»

сін вялес
Фота: Радыё Рацыя

Шорт-ліст: Зміцер Вішнёў “Калі прыгледзецца – Марс сіні”, Валеры Гапееў “Пазл”, Андрэй Горват “Прэм’ера”, Сяргей Календа “Часам панкі паміраюць”, Віктар Марціновіч “Ноч”, Людміла Рублеўская “Пантофля Мнемазіны”, Ільля Сін “Libido”, Галіна Сіўчанка “Зоў Звычаю”, Уладзімір Сцяпан “Папяровая шапка: хайку”, Юлія Шарова “Вяртанне Ліліт”

Жанр кнігі-лаўрэата:  кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца…

 

Гліняны Вялес 2019 — Міхал Андрасюк «Поўня»

поўня андрасюк вялесШорт-ліст: Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе», Леанід Дранько-Майсюк «…Усе бачылі нястачу віна…», Ігар Кулікоў «Храм ракі», Анхеля Эспіноса Руіс «Колер крылаў», Уладзімір Сцяпан «Хвалі», Макс Шчур «Кінараман», Міхал Андрасюк «Поўня»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.

 

Гліняны Вялес 2020 — Артур Клінаў «Локісаў»

Артур Клінаў вялесШорт-ліст: Сяргей Балахонаў «Бог кахання Марс», Міхал Бараноўскі «Volumen.2», Вольга Гапеева «Словы якія са мной адбыліся», Леанід Дранько-Майсюк «…Усе бачылі нястачу віна», Артур Клінаў «Локісаў», Віктар Марціновіч «Рэвалюцыя», Павел Севярынец «Беларусалім. Сэрца сьвятла», Людміла Шчэрба «Я пакідаю сонца тут…»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: «Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.

 

Гліняны Вялес 2021 — Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт»

Віктар СазонаўШорт-ліст: Валянціна Аксак «Трэці Эдэм», Анатоль Брусевіч «Крылы», Дарʼя Бялькевіч «Слёзы на вецер», Ірына Жарнасек «Нашых дзён крыгаход», Сяргей Календа «Дэкалог», Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі», Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому», Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт», Сяргей Тарасаў «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга прозы

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не па іх волі.

 

Гліняны Вялес 2022 — Наста Кудасава «Побач»

кудасава вялесШорт-ліст: Зміцер Бартосік «Забіць упалмінзага», Максім Знак «Зэкамэрон», Наста Кудасава «Побач», Сяргей Лескець «Шэпт», Антаніна Хатэнка «Вербніца», Юлія Цімафеева «Воўчыя ягады»

Жанр кнігі-лаўрэата: кніга вершаў

Анатацыя да кнігі лаўрэата: Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху — значыць захаваць чуласць і цяпло, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго.

 

Гліняны Вялес 2023 — Юры Станкевіч (пасмяротна)

станкевич

Шорт-ліст:

Жанр кнігі-лаўрэата: за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру

Анатацыя да кнігі лаўрэата:

 

Усе лаўрэаты прэміі Гліняны Вялес
Год Аўтар Назва кнігі Жанр
1993 Ігар Бабкоў  Solus Rex  зборнік паэзіі
1994  Людміла Сільнова  Рысасловы  зборнік малюнкаў-вершаў
1995  Алесь Разанаў  Паляваньне ў райскай даліне  кніга вершаў
1996  Славамір Адамовіч  Каханне пад акупацыяй  зборнік
1997  Лявон Вашко  Паэты-цары  зборнік апавяданняў
1998  Уладзімір Арлоў  Божая кароўка зь Пятай авэню  зборнік эсэ
1999  Мікола Папека  Чарнавікі…  паэтычны зборнік
2000  Сяргей Астравец  Цэнзарскія нажніцы  зборнік прозы
2001  Віктар Сылінко  Штольні вясны  зборнік паэзіі
2002 Альгерд Бахарэвіч  Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў  зборнік прозы
2003 Пятро Васючэнка  Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі  зборнік казак
2004 Алена Брава  Камэнданцкі час для ластавак  зборнік прозы
2005 Сяргей Дубавец  Вострая Брама  зборнік эсэ
2006 Валянцін Акудовіч  Код адсутнасьці  зборнік прозы
2007 Алег Мінкін  Пэнаты  зборнік вершаў
2008 Барыс Пятровіч  Жыць не страшна  зборнік прозы
2009 Віктар Казько  Бунт незапатрабаванага праху  кніга прозы
2010 Уладзімір Някляеў  Кон. Вершы двух стагоддзяў  кніга вершаў
2011 Аляксандр Лукашук  Сьлед матылька. Освальд у Менску  зборнік эсэ і мініяцюр
2012 Сяргей Рублеўскі  Паспець надыхацца  зборнік эсэ і мініяцюр
2013 Эдуард Акулін  Святая ноч  кніга паэзіі
2014 Андрэй Федарэнка  Ціша  кніга прозы
2015 Франц Сіўко Плебейскія гульні кніга прозы
2016 Міхась Скобла Камізэлька для месяца кніга паэзіі
2017 Ганна Севярынец Дзень Святога Патрыка кніга прозы
2018 Ілля Сін Libido кніга прозы
2019 Міхал Андрасюк Поўня кніга прозы
2020 Артур Клінаў Локісаў кніга прозы
2021 Віктар Сазонаў Генетычны алфавіт кніга прозы
2022 Наста Кудасава Побач кніга вершаў
2023 Юры Станкевіч за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру
HVALI.BY