Сэкс у беларускай літаратуры

Апісанне сэкса — адзна з самых складаных задач для пісьменніка. Зрабіць гэта без пошласці ці залішняй рамантызацыі часам бывае амлаь немагчыма. Бо заўсёды ёсць шанец скаціцца альбо да парнаграфіі, альбо да графаманіі.

Мы вырашылі зрабіці падборку з сэксуальнымі сцэнамі с розных твораў беларускіх пісьменнікаў. Падборка будзе паступова папаўняцца новымі ўрыўкамі.

 

Альгерд Бахарэвіч «Сарока на шыбеніцы»

Фашысты трохі прыцішана пагаварылі, седзячы ў нізкай траве, потым дзяўчына ўпала на сьпіну, хлопец паваліўся на яе – сярод галаваломкі кустоўя дзьвюма налітымі сонцам ягадамі гарэлі вочы Веранікі. Яна бачыла, як дзяўчына прыўзьнялася, каб сьцягнуць зь сябе футболку, а потым ужо нічога не магла разгледзець толкам, толькі белыя ногі, якія даверліва прыціскаліся да азадку хлопца, раз-пораз выпростваліся, чорныя пяткі трохі пабоўтваліся ў паветры й зноў апускаліся, каб праз імгненьне сутаргавым рухам прагнаць ні ў чым не вінаватага авадня… Вераніцы гэта стала надакучваць, але ўнутры ў яе кіпела нешта зусім незнаёмае, яна шкадавала, што ня можа паклікаць зараз кагосьці, бо яна ж ведала, што пакуль дабяжыш да бліжэйшага дому, дзе жылі некалькі аднаклясьніц, фашысты ўжо скончаць свае справы; усё гэта было ня так цікава назіраць, як перажываць унутры, усьведамляць, рыхтаваць аповед на заўтра. Але вачэй Вераніка не адводзіла, ажно пакуль фашысты не заціхлі й не расчапіліся, утаропіўшыся ў неба. Ногі зацяклі, і трэба было вяртацца, аднак усе вайскова-спартовыя навыкі кудысьці зьніклі, і цяпер Вераніка баялася паварушыцца.

Парачка між тым сядзела ды кугікала, зусім не зьбіраючыся вызваляць Вераніку, ім было добра, бачыла Вераніка, добра на яе зямлі. Яна ўсё ж паварушылася, і трэск, які пачуўся пад яе анямелай нагой, трэск на ўвесь лясок, здавалася, выкрые Вераніку, пакажа яе ва ўсёй красе… – але не, фашысты не зьвярнулі на яе ўвагі ды працягвалі перамаўляцца на сваёй сьмешнай мове. Фашыстка нават ня стала нацягваць футболку, сядзела ды зь відавочным задавальненьнем падстаўляла грудзі сонцу. Вераніка раззлавалася, і гэта дапамагло ёй супакоіцца, яна паднялася, стараючыся ўсё ж заставацца ў засені куста, – і тут дзяўчына рассунула ногі, і хлопец апусьціўся туды, у вузкі загон між гэтых белых ног, якія нецярпліва падрыгвалі, і Вераніка не паверыла сваім вачам… Яна павінна была ўспрыняць гэтае шоў як вялікую ўдачу, але глядзець чамусьці не хацелася, яна адчувала, што няздольная, што не вытрымлівае, і з палёгкай адвярнулася, хаваючы вочы ў далонях, а потым пайшла, ня думаючы ўжо пра тое, заўважаць яе ці не

HVALI.BY