Апублікаваны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца 2015 года. У яго ўвайшлі 6 лепшых кніг, якія выбрала журы. У гэтым годзе за прэмію будуць змагацца:
- Таццяна Барысік «Жанчына і леапард»
- Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»
- Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (рэцэнзія)
- Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў»
- Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
- Віктар Казько «Час збіраць косці»
Адразу можна адзначыць некалькі цікавых момантаў. Па-першае, у кароткі спіс не трапілі кнігі Віатара Марціновіча «Мова» і Людмілы Рублеўскай пра Пранціша Вырвіча. Па-другое, даволі нечаканае знаходжанне сярод лепшых кнігі Андрэя Гуцава «Кнігі зданяў». Таксама нагадаем, што 4 з 6 кніг увайшлі таксама і ў спіс лепшых у 2014 гаду па версіі нашага сайту. Яшчэ адна кніга, «Дзеці Аліндаркі», з’явілася ў крамах толькі ў пачатку 2015 года.
Вынікі прэміі мы даведаемся ўжо зусім хутка — у траўні.