Сышлі ў лясы, пляснуўшы дзвярамі

Krambambula - Чырвоны штраль (2015)

Гурт «Крамбамбуля» спыніў сваё існаванне пасля амаль 15-гадовай дзейнасці. Музыканты, як кажуць, «сышлі ў лясы», а напапярэдні выдалі свой апошні альбом, які атрымаў назву «Чырвоны штраль«. Гэта іх першы студыйны рэліз гурта з 2011 года. А калі ўлічваць толькі ўласные спевы, то прайшло ўжо восем гадоў! З аднаго боку, упершыню «Крамбамбуля» моцна адышла ад традыцыйнай застольна-алкагольнай тэматыкі (хоць такіе песні на альбоме і праскокваюць), а з другога — чарговы рэліз можна лічыць канцэптуальным. Усе тэксты маюць агульную ідэю. Але на гэты раз — партызанскую.

Стылістычна асаблівых зменаў у песнях «Крамбамбулі» няма. Толькі што замест трамбону цяпер гучыць саксафон. Але, часам здаецца, што саксафаніст Павел Аракелян з Лявонам Вольскім супрацоўнічае так доўга, што яго праца на альбоме зусім не здзіўляе. Праўда, першая частка альбома выглядае занадта нудна. Не хапае нейкага «баевіка» ды хітоў увогуле. Таму першые тры трэкі амаль што не застаюцца ў памяці і абсалютна нічым не чапляюць. Трошкі весялей становіцца хіба толькі на песні «Сэрца паўстанца«. Але і яна, неглядзячы на пэўны меладызм, падаецца прахадной.

І потым зноў ідзе чарговая сумная падборка трэкаў. Нават загалоўная рэч «Чырвоны штраль» зусім не цягне на такую ролю. Калі ўзяць музычную частку, то яшчэ неблага гучаць «Я страляў у міліцыянта«, дзе ёсць неблагое басовае сола ды жартлівая «Мама, не журыся«. Шкада, але гэтым рэчам да хітоў далёка, як да вяртання Лявона Артуравіча ў N.R.M. І чым далей гучыць альбом — тым больш скепсісу.

Усё ж самае цікавае «Крамбамбуля» па-партызанску захавала напрыканцы. Зразумела, што такі тэматычны рэліз не змог бы абыйсціся без знаёмай энэрэмаўскай песні «Партызанская«. Нечакана, але зараз яна гучыць даволі брутальна. Вольскі спявае з надрывам, ёсць карданывая прастрэлы на бубнах. Не хапае хіба што гроўлінга Аракеляна :). А далей уступае новая партызанская рэч «Каб мы калі каму чаго«. Можа, шмат хто яе чуў раней ці бачыў кліп, але гэта адна з самых моцных песень на альбоме. Кожны з музыкаў, хто праспяваў прыпеў, каларытна ўліўся ў сваю ролю.

Ну а самае смачнае — апошняя песня «Свабоду не стрымаць«. Сапраўдны хіт, які б добра лёг на любы альбом з праектаў Лявона Вольскага. Але лёс размясціў гэтую цудоўную рэч на фінальным альбоме «Крамбамбулі». Што ж — лепей самі паслухайце і пераканайцеся ў гэтым. Ну і хочацца верыць, што калі-небудзь «Крамбабуля» вернецца з лясоў. А пакуль будзем чакаць чаго новага ад Лявона Вольскага. Только чаго?!

 

Песні, на якія варта звярнуць увагу:

Сэрца паўстанца, Партызанская, Каб мы калі каму чаго, Свабоду не стрымаць

 

HVALI.BY