Якія кнігі чыталі ў гэтым месяцы нашы чытачы на сваіх смартфонах, электронных кнігах і кампутарах? Хто з аўтараў выбіўся ў лідэры, якія кнігі становяцца бэстсэлерамі? Пра гэта ў кніжнай справаздачы за чэрвень ад kniharnia.by.
1.Анна Шведова «Поседний ключ»
Единственная наследница правителя богатого Лакита возвращается домой, в покоренную неприятелем страну. Маги, одержимые, варвары-захватчики, головоломные загадки, долг, предательство и любовь — дорога трудна и опасна, но не труднее того пути, что пройдет Оливия Каскор к самой себе.
Собрать семь ключей, уходя от погони, выпутываясь из интриг, переступая через предательство, чтобы найти… величайшее сокровище? Величайшее проклятие для этого мира? Величайшую мистификацию? Самих себя?
Прочтите и узнайте сами. О том, как прошлое способно изменить настоящее. О том, как в испытаниях проверяются люди. О том, как любовь преодолевает все. Прочтите. И тогда вы поймете, что значит быть «Последним ключом».
Купить книгу Анны Шведовой «Поседний ключ»
2. Анна Шведова «Золотошвейка»
Почем нынче услуги золотошвейки? А если вышивать приходится руны в замке колдуна? А если белое перестает быть белым, а у черного появляется множество оттенков? Ведь что может быть проще и яснее: вот злодей, вот герой, вот мудрый советчик, вот любопытная простодушная девица, попавшаяся в историю. Только в жизни не бывает ничего столь однозначного. Злодей оказывается уставшим, больным человеком, считающим своим долгом исправить чужую фатальную ошибку, очаровательный душка-герой запросто продает друга, мудрый советчик забавляется интригами, а девица… Как вы думаете, во что способна превратиться девушка, если над ней малость поколдовать?
Купить книгу Анны Шведовой «Золотошвейка»
3. Ганна Севярынец «Дзень Святого Патрыка»
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.
Набыць кнігу Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка»
4. Віктар Марціновіч “Мова”
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Набыць раман Віктара Марціновіча “Мова”
5. Валеры Гапееў «Ноч цмока»
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзея, аздобленая пачуццём кахання, збочвае ў гушчар містыкі.
Такім чынам, гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
Набыць кнігу Валерыя Гапеева «Ноч цмока»
6. Уладзімір Садоўскі «1813»
Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.
У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.
Набыць кнігу «1813» Уладзіміра Садоўскага
7. Дванаццаць актаў. Зборнік беларускай эратычнай прозы
У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.
Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?
Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела – яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.
Набыць кнігу «Дванаццаць актаў»
8. Кухмістр Верашчака “Літвінская кухня”
Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных добра вядомым Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.
Набыць «Літвінскую кухню» ад Кухмістра Верашчакі
9. Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»
Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба толькі адчуць душой.
Набыць кнігу Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»
10. Людміла Рублеўская “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата”
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць цудоўная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэту, захапляючая атмасфера стагоддзя плашча і кінжалу, сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі.
Набыць кнігу Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»