ТОП-10 самых прадаваных кніг сакавіка ў краме kniharnia.by

Сакавік праляцеў непрыкметна!

Хоць быў багаты на падзеі ў літаратурным жыцці: стала вядома, што адразу два нашых пісьменнікі сталі лаўрэатамі прэстыжнай прэміі «Дэбют»: Ул.Садоўскі «1813» і А.Дзіченка «Сонечны чалавек».

Новы месяц прынёс нам навінкі, якія адразу надзейна замацаваліся ў нашым ТОПе. Калі вы прапусцілі, то на першым месцы кніга Ганны Севярынец  “Дзень Святога Патрыка” — захапляльнае чытво, ад якога нельга адарвацца. Усё, як вы любіце! Таксама для аматараў дэтэктыва ў наш топ уварваўся кніга «Чтобы родиться вновь» Марины Беликовой ( Марса Кей). Увогуле, ёсць з чаго выбраць.

1. Ганна Севярынец «Дзень Святого Патрыка»

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Набыць кнігу Ганны Севярынец  «Дзень Святога Патрыка»

 

2. Уладзімір Садоўскі «1813»

Уладзімір Садоўскі «1813»

Чацвёрты месяц у ТОПе запар

Першы зомбі-хорар па-беларуску!

Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.

У кнізе таксама змешчаны ў якасці бонуса пяць новых апавяданняў Уладзіміра Садоўскага.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць кнігу «1813» Уладзіміра Садоўскага

 

3. Дванаццаць актаў. Зборнік беларускай эратычнай прозы

Дванаццаць актаў. Зборнік беларускай эратычнай прозы

Другі месяц у ТОПе запар

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.

Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?

Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела – яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць кнігу «Дванаццаць актаў»

 

4. Віктар Марціновіч “Мова”

Віктар Марціновіч “Мова”

Чацвёрты месяц у ТОПе запар

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць раман Віктара Марціновіча “Мова”

 

5. Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”

Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”

Шосты месяц у ТОПе запар

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць кнігу «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча

 

6. Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

«Авантуры Пранціша Вырвіча шкаляра і шпега»

Другі месяц у ТОПе запар

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць кнігу Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

 

7. Фёдар Дастаеўскі «Браты Карамазавы»

Апошні па часе напісання (1879–1880) раман знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага — вяршыня яго сацыяльных, філасофскіх і псіхалагічных пошукаў гуманнага шляху чалавека ў свеце эгаізму і разбэшчанасці, імкненне разабрацца ў сутнасці чалавечай разгубленасці перад пакорай і бунтам супраць яе. На беларускай мове твор выдаецца ўпершыню. Толькі ў электронным фармаце.

Набыць кнігу Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы»

 

8. Марина Беликова «Чтобы родиться вновь»

В один из вечеров совершается нападения на пятерых человек. Среди жертв — двое пожилых мужчин, юноша, доктор, а также знаменитый психиатр гипнолог. Нападения произошли в разных местах, но в одно и в тоже время. Молодой журналист расследует дело. Выясняется, что все жертвы связаны между собой таинственными сеансами гипноза…

Купить книгу Марины Беликовой «Чтобы родиться вновь»

 

9. Зянон Пазняк «Палын-палын»

Пазняк Палын-Палын

Трэці месяц у ТОПе запар

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х — 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне.

Набыць «Палын-палын» Зянона Пазняка

 

10. Людміла Рублеўская «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, — выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць кнігу Рублеўскай «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

HVALI.BY