ТОП-10 самых прадаваных кніг верасня ў краме kniharnia.by

kniharnia-by-top-10-knig-verasnya

Гэта спісак з 10 кніг, якія былі распроданы найвялікшым накладам у верасні ў краме электронных кніг kniharnia.by. Сярод гэтых выданняў Вы бавязкова знойдзеце што-небудзь на свой густ.

Адзначым што ў Альгерда Бахарэвіча і Віктара Марціновіча ў гэты спіс трапіла адразу 2 кнігі. А вось адзіная рускамоўная кніга ў спісе фэнтезі ад Віталя Радчанка — «Авессалом». Яшчэ дзве кнігі пераведзены з польскай мовы — «Знахар» і «Успаміны квестара».

Кошт кніг з гэтага спісу актуальны толькі на момант публікацыі і можа змяняцца.

Содержание статьи

1. Кухмістр Верашчака «Літвінская кухня»

kuhmistr-verashchaka-litvinskaya-kuhnya

Гэтая ўнікальная кніга складаецца з аповедаў і кулінарных рэцэптаў, напісаных і знойдзеных добра вядомым Кухмістрам Верашчакам. Ён адкрывае для чытачоў велізарны пласт папросту сенсацыйных звестак пра вядомыя-забытыя-невядомыя стравы з зямель колішняга Вялікага княства Літоўскага, гэта значыць – з нашых беларускіх зямель.

Паглядзіце, як пачынае свой аповед пан Верашчака: “А ведаеце, панове, як даўней елі і пілі ў добрых шляхецкіх дамах старой Літвы? Ну, напрыклад, напрыканцы 1820-х гадоў, у залатыя бесклапотныя часы, дзе-небудзь у Наваградскім або Слонімскім павеце?” І сапраўды, ці добра вы ведаеце, як гатавалі зразы ў радзівілаўскіх маёнтках? Ці што можна зрабіць са звычайнага бацвіння? А гісторыя халадніка напісана так смачна, што так і хочацца бегчы на кухню гаспадарыць…

“Літвінская кухня” выходзіць эксклюзіўна ў электронным выглядзе. У ёй шмат ілюстрацый, якія дапамогуць вам лепей зразумець тэкст. На любой вашай электроннай прыладзе заўсёды будзе пад рукой любімы рэцэпт, вы лёгка і паўсюль зможаце паглядзець у спіс інгрэдыентаў, якія вам спатрэбяцца, каб прыгатаваць шыкоўныя стравы і здзівіць сваім умельствам блізкіх і знаёмых.

Набыць «Літвінскую кухню» ад Кухмістра Верашчакі ўсяго за 3 рублі 80 капеек

 

2. Віктар Марціновіч «Мова»

viktar-martsinovich-mova

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць «Мову» Віктара Марціновіча ўсяго за 4 рублі 55 капеек

 

3. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»

algerd-baharevich-dzetsi-alindarki

Героі нашумелага рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю «Лагер». Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Гэты раман А.Бахарэвіча ўганараваны першай прэміяй «Кніга году» і трэцяй прэміяй Гедройца ў 2015 годзе. Неўзабаве ў Францыі выйдзе яго пераклад на французскую мову.

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча ўсяго за 5 рублёў

 

4. Альгерд Бахарэвіч «Белая муха, забойца мужчын»

algerd-baharevich-belaya-muha-zaboytsa-muzhchyin

Адна з найбольш папулярных кніг 2016 года! Прэтэндэнт на Прэмію Гедройца 2016 года!

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча ўсяго за 7 рублей 12 капеек

 

5. Віталь Радчанка «Авессалом»

vitaliy-radchenko-avessalom

Вы нават не здагадваецеся, якія займальныя кнігі фэнтэзі пішуць у Беларусі. Адна з іх захопіць вас з галавой, і панясе ў паралельны свет, не адпускаючы з першых да апошніх старонак. Гэта галоўная кніжная сенсацыя 2016 года.

«Яны несмяротныя, але яны не бездакорныя. Яны — Вышэйшыя Істоты, але схільныя да  ўсіх чалавечых недасканаласцяў і заганаў. І гэтак жа, як і людзі, яны робяць памылкі, губляючы галаву ад кахання. Вось толькі памылкі Несмяротных могуць абыйсціся свету людзей занадта дорага …»

Знаёмцеся — дэбютны раман беларускага аўтара Віталя Радчанка «Авессалом. Начало»

Набыць «Авессалом» Віталя Радчанка ўсяго за 3 рублі 30 капеек

 

6. Алесь Пашкевіч «Рух»

ales-pashkevich-ruh

Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.

Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).

А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Набыць «Рух» Алеся Пашкевіча ўсяго за 3 рублі 20 капеек

 

7. Віктар Марціновіч «Сфагнум»

viktar-martsinovich-sfagnum

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна?

Наша рэцэнзія на кнігу

Набыць «Сфагнум» Віктара Марціновіча ўсяго за 4 рублі 29 капеек

 

8. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч «Знахар»

tadevush-dalenga-mastovich-znahar

«Знахар» – польскі бестсэлер 1937 года. Меладраматычны раман польскага пісьменніка Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладаецца ўпершыню.

Набыць кнігу «Знахар» Тадэвуша Далэнга-Мастовіча за 3 рублі 80 капеек

 

9. Ігнацы Ходзька «Успаміны квестара»

ignatsyi-hodzka-uspaminyi-kvestara

Гэтая кніга — найлепшы шляхаводнік па паўсядзённым жыцці шляхты і магнатаў Беларусі і Літвы ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзя.

Соймікі, дуэлі, закулісныя інтрыгі, авантуры на грані смерці.. Ігнацы Ходзька напісаў гэтую кнігу амаль 200 гадоў назад, і ўсё 19 стагоддзе яна была непераўзыдзеным бестсэлерам у чытачоў.

Сёння і вы можаце азнаёміцца з гэтым таленавітым і незаслужана забытым творам, каб акунуцца ў вір шляхецкага жыцця ў апошнія часіны існавання Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Пераклад вядомага даследчыка Міколы Хаўстовіча.

Набыць кнігу «Успаміны квестара» Ігнацы Ходзіка усяго за 2 рублі 90 капеек

 

10. Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта»

katsyaryina-myadzvedzeva-razlamashki-maystra-lyufta

Незвычайная і вельмі цікавая кніга казачных аповесцяў і апавяданняў берасцейскай пісьменніцы Кацярыны Мядзведзевай. Тут вы знойдзеце дзівоснае спалучэнне ангельскай стылістыкі і славянскага фальклору. Выдатна падыходзіць для чытання ў любым узросце — гэта так званыя «казкі для дарослых», вельмі папулярны трэнд у сучаснай еўрапейскай літаратуры. Кнігу К. Мядзведзевай ужо заслужана ацанілі чытачы і крытыкі – яна стала фіналістам прэстыжнай прэміі «Дэбют» 2016 года ў намінацыі «Проза».

Толькі электроннае выданне!

Набыць кнігу «Разламашкі майстра Люфта» Кацярыны Мядзведзевай за 3 рублі

 

Чытайце лепшае!

HVALI.BY