Травы не лечаць

Re1ikt - Лекавыя травы (2015)

Беларускі фольк-рок гурт Re1ikt выдаў альбом пад назвай «Лекавыя травы«. У параўнанні з мінулым альбомам, музычная частка стала больш мужнай, але, ў тым жа плане, атрымаўся хутчэй хэві-металічны рэліз. Праграсіўная складаючая, якая прысутнічала ў песнях Re1ikt раней, адышла кудысьці на задні план. Але некалькі такіх уставак усё ж ёсць.

Пачынаецца альбом з трохі сумнай песні «Лекавыя травы«. Не самы лепшы выбар для адкрываючай рэчы, тым больш аднаіменнай альбому. Песня амаль што не запамінаецца і ўжо занадта павольная для першага нумару. Але трэба адзначыць, што практычна ўсе трэкі альбому запісаны ў такім настроі. Ад чаго становіцца трохі журботна. Улічваючы, што прыемныя моманты ёсць, але яны неяк хутка губляюцца. Больш-менш цікавыя часткі з’яўляюцца ў песні «Яшчарка«. Яна не толькі напорыстая, але і мае добрыя ўстаўкі. Асабліва моцна гучыць у песні гітара, на якую і зроблены асноўны акцэнт.

З’явіліся і вясёлыя песні. Нешта мэйнтрымавае (але гурт у цэлым увесь такі і ёсць) прысутнічае ў трэку «Зрушаны свет«. Атрымаўся амаль што поп-рок, только трошкі цяжкаваты па музычнай частцы. Праўда, калі ўслухваешся ў тэксты, то разумееш, што яны не вельмі добра спалучаюцца з музыкай альбома — адлюстраванне зусім адсутнічае.

Яшчэ практычна няма сувязі паміж вакалам і музыкай. Не хапае ў голасе хрыпаты месцамі: падача паўсюль аднолькавая. Але вакал прыемны. Асабліва гэта датычыцца песен «Балотныя агні» і «Кабета інсекта«. Дарэчы прычапіцца да гуку, выканання твораў тут нельга. Магчыма, галоўны мінус альбома — адсутнасць цікавых, хітовых рэчаў. Такое адчуванне, што музыканты хацелі здзівіць сваім уменнем іграць на інструментах, а напісаць што-небудзь забойнае проста забыліся.

Альбом «Лекавыя травы» атрымаўся неадназначным. Ёсць цікавыя, прыемныя моманты, але цяга да мэйнтрыму забівае ўсе добрыя ідэі. Рэліз выглядае сумным па змесце: песні амаль не застаюцца ў памяці. Адзначыць можна хіба толькі прафесійнае выкананне і якасны запіс. Чаканняў было шмат, а ў выніку мы бачым прахадны рэліз ад гурта Re1ikt. Адуванне, што ён быў створаны без сумеснага энтузіязму. А можа — хлопцы проста спісаліся.

 

Песні, на якія варта звярнуць увагу:

Яшчарка, Балотныя агні, Зрушаны свет

HVALI.BY