Прэмія «Кніга году» заснавана беларускі ПЭН-цэнтрам у 2014 годзе. Яе галоўны сэнс у тым, каб лепшыя кнігі абіралі не крытыкі ці чытачы, а самі пісьменнікі. Кнігі-ўдзельнікі павінны быць напісаны беларусамі, ці на тэрыторыі Беларусі на урскай ці беларускай мове.
Цікава, што ў першы год (2014) у прэміі было тры намінацыі. Але пасля было вырашана адмовіцца ад іх і вызанчаць адну лепшую кнігу.
Пасля 2019 года, калі была вызначана лепшая кніга за 2018 год галасаванне больш не праводзілася, а лаўрэаты не вызначаліся.
Год | Імя | Назва твора | Выдавецтва |
---|---|---|---|
2018 | Марыя Мартысевіч | «Сарматыя» | Янушкевіч |
2017 | Альгерд Бахарэвіч | «Сабакі Эўропы» | Логвінаў |
2016 | Наста Кудасава | «Маё невымаўля» | Кнігазбор |
2015 | Андрэй Хадановіч | «Нататкі таткі» | Медыял |
2014 | Проза: Альгерд Бахарэвіч «Дзеці аліндаркі», Галіяфы
Паэзія: Антон Рудак «Верхні горад», Кнігазбор Дзіцячая літаратура: Вольга Гапеева «Сумны суп», Галіяфы Дзіцячая літаратура: Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса вырвіча», Звязда |
Кнігі году — 2014
Першую прэмію арганізатары вырашылі правесці па намінацыях: Проза, Паэзія, Дзіцячая літаратура. У будучым ад такога падзелу адмовяцца і пераможца будзе адным.
Лепшая кніга прозы 2014 года
Альгерд Бахарэвіч «Дзеці аліндаркі»
Анатацыя да кнігі: героі рамана — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
Лепшая кніга паэзіі 2014 года
Антон Рудак «Верхні горад»
Анатацыя да кнігі: «Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
Лепшая дзіцячая кніга 2014 года
Вольга Гапеева «Сумны суп»
Анатацыя да кнігі: “Сумны суп” – гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе – навошта лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, якія зможа адкрыць для сябе кожны, хто прачытае кнігу.
Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса вырвіча»
Анатацыя да кнігі: кніга расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка. Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
Кніга году — 2015
Андрэй Хадановіч «Нататкі таткі»
Анатацыя да кнігі: Для паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча гэта першая спроба пісаць для дзяцей. Але гэта не азначае, што паэт Хадановіч назаўжды сышоў у свет дзяцінства: дарослыя вершы па-ранейшаму пішуцца, запэўнівае ён. Малаўзроставая ж аўдыторыя ў пэўным сэнсе выявілася нават больш складанай…
Кніга году — 2016
Наста Кудасава «Маё невымаўля»
Анатацыя да кнігі: Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011-2015 гадах.
Кніга году — 2017
Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы»
Анатацыя да кнігі: Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?
Кніга году — 2018
Марыя Мартысевіч «Сарматыя»
Анатацыя да кнігі: У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя.