«Габітацыя»: паэзія і музыка «на ганку»

vkoladka_knigi_gabitacyja-1У мінулую сераду адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка «Габітацыя» аўтарства вядомага беларускага паэта, радыёвядучага і музыканта гуртоў «Князь Мышкін» і «Нагуаль» Віктара Сямашкі. Імпрэза адбылася ў старадаўнім прамысловым раёне сталіцы па вуліцы Кастрычніцкай, на ганку моднай кавярні New Ton.

Віктар Сямашка вядомы не толькі як музыка-амправізатар, але і як аўатр і вядучы праграмм пра беларускую сучасную музыку «Новая зямля» на Radio Unistar і «Кракатук», якая выходзіць на Radyjo Racyja. Як паэт дэбютаваў ў 1992 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Марыя S» (2006) і «ReRa» (2011).

vershy_chytae_zmicer_vishnjow-akampanue_v.sjamashkЯк падкрэсліў В. Семашка на прэзентацыі – паэтычны зборнік «Габітацыя» ствараўся на працягу ад кастрычніка 2006 года і да мая 2008. Кніга ўключае паэтычныя цыклы «Габітацыя», «Дафарэнцыя» і «Гзымс». За гэты час як гранкі кнігі прачыталі і выправілі не толькі выдаўцы ў асобе галоўнага рэдактара выдавецтва «Галіяфы» Змітра Вішнёва, але і калегі па творчасці, бард Раман Яраш, паэт Віктар Жыбуль, жанка Вольга Сямашка. Назву кнізе дала вёска Габітацыя, якая знаходзіцца побач з Будславам. З лаціны habitation перакладецца як «жытло, пражыванне».

viktar_sjamashka-awtar_zbornika_gabitacyjaНегледзячы на пагрозлівыя хмаркі і кроплі дажджу, арганізатары прэзентацыі і яе вядучы – паэт і музыкант Віктар Сямашка вырашылі не зменяць заяўлены фармат сустрэчы. Распачалася прэзентацыя наганку кавярні New Ton з аўтраскага чытання твораў са зборніка «Габітацыя» пад уласнае музычнае суправаджэнне. Дзеля гэтага Віктар выкарыстоўваў шэраг ударных і духавых інструментаў, гукі якіх былі апрацаваныя спецыяльнымі электроннымі прыладамі. Ад гэтага сінтэзу паэтычныя радкі толькі выйгралі, бо гукі дапамагалі слухачам больш пільна сачыць, удумвацца ў паэтычны лад і сімвалізм паэзіі Віктара Сямашкі.

svae_tvory_vykonvae_bard_raman_jarashВыдавец кнігі вершаў «Габітацыя» Зміцер Вішнёў падкрэсліў, што паэзію Віктара Сямашкі можна назваць футурыстычнай, тым не менш яна вельмі арганічна спалучаецца з беларускай рэчаіснасцю. І ў гэтым бачыцца яе арыгінальнасць на беларускім літаратурным набасхіле.

Музычную частку прэзентацыі працягнуў бард і калега В. Сямашкі па творчым праектам Раман Яраш. У яго выкананні прагучала фальклорная «Купальская» песня, а таксама музычная кампазіцыя, створаная на аснове паэмы Віктара Сямашкі «Пра Менскі метрапалітэн».

padyspan_pad_muzyku_kapehli_na_takuУ мінулым шмат даводзілася разважаць пра новыя формы існавання беларускай культуры, асабліва ва ўмовах гарада. Дык вось, «прэзентацыю на ганку” можна аднесці да такіх культурных інавацый. Недахоп яе – амаль поўная залежнасць і падпарадкаванне метэаралагічным капразам зменлівага надвор’я. А вось «разынка» такіх імпрэзаў у тым, што яе ўдзельнікамі можа стаць не толькі зацікаўлены паэзіяй ці музыкай, але і любы мінак, які ў час правядзення прэзентацыі шпацыруе па вуліцы.

Так здарылася і пад час прэзентацыі паэтычнага зборніка «Габітацыя» В. Сямашкі. А што казаць, калі загучалі танцавальныя мелодыі ў выканнні «Капэлі На Таку», полечкі, кракавякі і падыспані якіх натхнілі многіх удзельнікаў і слухачоў прэзентацыі, выпадковых яе наведввльнікаў папрактыкавацца ў аўтэнтычных беларускіх танцах, а таксама ўпэўніцца, што беларуская Беларусь, негледзячы на татальны ўціск, жыве і развіваецца ў сучасным рэчышчы…

HVALI.BY