Сёння мы вырашылі паглядзець на паспяховасць кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў. І з усіх кандыдатаў абралі Віктара Марціновіча. А выкарыстоўвалі мы рэсурс www.livelib.ru. Канешне, ён не дае 100-адсоткавай гарантыі на аб’ектыўнасць інфармацыі. Але на сёння гэта адна з нешматлікіх магчымасцяў паглядзець — якія ж кнігі кнігі Віктара Марціновіча найбольш папулярныя сярод чытачоў. Пры падрыхтоўцы інфаграфікі ўлічваліся беларускамоўныя і рускамоўныя выданні раманаў пісьменніка.
У нашай інфаграфіке мы паказваем не толькі тое, колькі разоў прачыталі кнігу, але і колькі на яе напісана рэцэнзій, а таксама адзнаку кнігі па версіі чытачоў.
Як бачна, усе кнігі Марціновіча чытачы ацанілі даволі высокімі адзнакамі. Найлепшая з кніг пісьменніка — раман «Мова». Яго не толькі больш за ўсё чыталі, але і адзнака самая вялікая — 8,56. А вось меньш за ўсё чытачам спадабаўся раман «Сцюдзёны вырай» — яго прачыталі толькі 55 раз, а сярэдні рэйтынг — 7,6.