Прэмія дэбют імя Максіма Багдановіча (2011-2020)

прэмія дэбют

Прэмія дэбют імя Максіма Багдановіча ўручаецца штогод за найлепшую дэбютную кнігу на беларускай мове (ці перакладзеную на яе) аўтару або перакладчыку да 35 гадоў. Кніга павінна быць напісана ў адным з жанраў, у якіх пісаў Максім Багдановіч — паэзія, проза, мастацкі пераклад. Прэмія заснавана ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне”.

Спачатку мы думалі проста арсказаць пра пераможцаў і іх кнігі. Але ўлічваючы, што гэта прэмія «Дэбют», мы вырашылі паглядзець, як складаецца лёс пісьменнікаў-пачаткоўцаў пасля перамогі.

Год Проза Паэзія Мастацкі пераклад Спецпрэмія 
2011 Наталка Харытанюк «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» Віталь Рыжкоў «Дзверы, замкёныя на ключы» Наста Лабада за пераклад «Маленькія тролі і вялікая паводка» Тувэ Янсан (са шведскай), Вольга Цвірка за пераклад «Папулярная музыка з Вітулы» Мікаэля Ніэмі (са шведскай)
2012 Віктар Марціновіч «Сцюдзёны вырай» Антон Францішак Брыль «Не ўпаў жолуд» Калектыў часопіса «ПрайдзіСвет» за пераклад зборніка выбраных твораў Эдгара Алана По «Маска Чырвонае Смерці» (з ангельскай)
2013 Юлія Шарова «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» Андрэй Адамовіч «Дзень паэзіі смерці дзень» Ганна Янкута за пераклад «Калядны харал» Чарлза Дыкенса (з ангельскай) За найлепшы крэатыў — Глеб Лабадзенка «Дзіцячая ЗаМова»
2014 Кацярына Оаро «Сарочае радыё» Уладзь Лянкевіч «70% вады» Кацярына Маціеўская за пераклад п’есы «Саламея» Оскара Ўайлда (з французскай), Серж Мядзведзеў за пераклад «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка (з ангельскай) За дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі- Дзмітры Дзмітрыеў  «Ліра спіралі»
2015 Аляксей Палачанскі «Мой цвік» Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз»
2016 Анатоль Івашчанка «Анаталогія» Святлана Рогач за пераклад «Жыткаўскія багіні» Катэржыны Тучковай (з чэшскай)
2017 Андрусь Горват «Радзіва «Прудок». Дзённік» Міхал Бараноўскі «VOLUMEN 1» Адэля Дубавец за пераклад  «Танец мядзведзяў» Вітальда Шаблоўскага (з польскай)
2018 Зараслава Камінская «Русалкі клічуць» Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч за пераклад  «Святло, і паветра, і месца, і час» Чарльза Букоўскі (з ангельскай мовы) За маштабнасць і адвагу ў перакладніцкіх праектах, адкрыццё новых магчымасцяў і вымярэнняў мовы — Ігар Кулікоў  «Рыгведа. Кола І»
2019 Дар’я Трайдэн «Крыштальная ноч» Галіна Сіўчанка «Зоў звычаю» Паўліна Вітушчанка за пераклад «Віленскі покер»Рычарда Гавяліса  з літоўскай
2020 Давід-Алег Лісоўскі «Кніга» Артур Камароўскі «Вада пачынае жыць» Тацяна Анікеенка за пераклад «Англійскі сусед» Міхаіла Вешыма  з баўгарскай

 

HVALI.BY