Мы пераклалі на беларускую мову The Journey Back — невялікую сольную ролевую гульню, у якой для прыгоды не патрэбны ні вядоўца, ні кампанія гульцоў. У беларускім перакладзе гульня атрымала назву «Шлях дадому».
Вы — насільшчык, якому было даручана несці скарбы групы шукальнікаў прыгод. Аднак пасля перамогі над босам падзямелля ваша каманда трапіла ў пастку і загінула. Цяпер трэба самастойна выбрацца з небяспечнага падзямелля і данесці здабытыя скарбы дадому.
«Шлях дадому» — гэта кампактная гульня пра даследаванне падзямелляў, выпадковыя сустрэчы, пошук прадметаў і прыняцце рашэнняў. Для гульні спатрэбяцца правілы, 2 шасцігранных кубіка і крыху фантазіі. Выпадковая генерацыя падзей робіць кожнае падарожжа не падобным на іншыя, а простыя правілы дазваляюць хутка пачаць гульню амаль у любым месцы.
Па спасылцы можна спампаваць беларускі пераклад «Шляху дадому», а таксама арыгінальную англамоўную версію The Journey Back.
Пераклад і аздабленне зроблены для некамерцыйнага выкарыстання. Ілюстрація на вокладцы выканана штучным інтэлектам.








