Стас Ильин “Ветровое стекло” — рецензия на книгу

ветровое стекло ильин

Прызнайцеся, глядзелі ж у дзяцінстве серыял «Дальнабойшчыкі» з Галкiным і Гасцюхіным (калі вы прыкладна майго ўзросту) 🙂 Рамантыка дарогі, прыгоды, небяспека, якая чакае за любым паваротам… Мне здаецца, многія хлопчыкі замест касманаўтаў і міліцыянтаў марылі тады стаць дальнабойшчыкамі.

Гродзенскі хлопец Стас вучыўся ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але ў 2007 годзе вырашыў эміграваць у ЗША. У першыя гады там пераспрабаваў шмат рознай працы, але аднастайнасць і манатоннасць гарадскога жыцця яму хутка надакучылі, таму Стас вырашае падацца ў дальнабойшчыкі. Так і ўзнікла кніга «Ветровое стекло», з нататак, замалёвак, зробленых у 2013-2014 гг. падчас працы.

Кніга падзелена на главы, кожная з якіх названа пэўнай датай. Аўтар распавядае пра асаблівасці працы дальнабойшчыка, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца, маляўніча апісвае спадарожнікаў ці проста людзей, якія сустракаюцца яму падчас рэйсаў, дзеліцца сваімі думкамі на розныя тэмы. Атрымліваецца такі своеасаблівы дарожны дзённік.

Ільін піша неверагодна лёгка і цікава, часам нават здаецца, што ты сядзіш побач з ім у кабіне «тэнкера», а за акном дождж, і вы едзеце да бліжэйшага трак-стопа, каб паесці і прыняць душ. Кніга вельмі цёплая і душэўная, атрымала сапраўднае задавальненне ад усіх 256 старонак. Буду чакаць новых кніг Стаса, спадзяюся, ён парадуе нас яшчэ чым-небудзь.

Больш пра аўтара можна пачытаць у інтэрв’ю з ім для партала NewGrodno.

5 из 5

Bookvajed

HVALI.BY