Сяргей Лапцэвіч «Плошча Калумба» — рэцэнзія

Сяргей Лапцэвіч Плошча Калумба
Фота: Bookvajed

Апошнім часам у беларускай літаратуры ўсё часцей з’яўляюцца творы на тэму эміграцыі. Відаць, часы такія прыйшлі. Не так даўно чытала «Акно ў замежжа» Зоі Долі (выдавецтва Кнігазбор), таксама планую набыць і пачытаць «Ветровое стекло» Стаса Ільіна (выдавецтва Галіяфы).

Маёй першай памылкай было ўзяцца за гэтую кнігу па-беларуску, хоць напісаная яна па-расейску. У выдавецтве Галіяфы яна выйшла адразу двума выданнямі на дзвюх мовах. Ніколі не рабіце такой памылкі і чытайце кнігі ў арыгінале, калі валодаеце мовай. Заплюшчу вочы на дзіцячыя памылкі школьнай праграмы, якія сустрэліся ў перакладзе, і не буду завастраць на гэтым увагу.

Зборнік складаецца з некалькіх апавяданняў, некаторыя з іх аб’ядноўваюцца агульнымі персанажамі. Героі перацякаюць з апавядання ў апавяданне, граючы то галоўную ролю, то ролю другога плану. Яны жывуць у розных гарадах і краінах, здавалася б, нічым не аб’яднаныя. Але агульная для іх тэма эміграцыі не раз паўстане ў апавяданнях (не толькі як перамяшчэнне з адной краіны ў іншую, але і як неадпаведнасць думак пэўнага чалавека часу і яго навакольнаму асяроддзю).

Спадабалася ідэя з назвай: плошча Калумба знаходзіцца ў Нью-Ёрку і абазначае нулявы кіламетр горада. Некаторыя героі твораў — эмігранты, таму для іх гэтая плошча яшчэ і сімвалічны пачатак новага жыцця. 

Пэўныя апавяданні ў часе чытання выклікалі ў мяне цікавасць, я спадзявалася на цікавае завяршэнне, але вось, апавяданне заканчваецца, а ў галаве толькі адно пытанне: «Ну і што?» 

Пад канец трохі засмуціла геаграфічная памылка, якую дапусціў аўтар: ён піша, што Паўночны пасёлак Мінска атрымаў такую назву, бо знаходзіцца на поўначы горада. Загугліце «Паўночны пасёлак» і паглядзіце, што гэта за поўнач:)

3,5 из 5

Bookvajed

 
HVALI.BY