Выказванні пра родную мову

Ў

Падборку выказванняў пра родную мову як беларусаў, так і замежнікаў мы падрыхтавалі спецыяльна да Дня роднай мовы. У гэтым годзе мы значна ўзбагацілі нашу калекцыю. Дадаліся выказванні як сучасных беларусаў, так и шматлікіх замежнікаў.

 

Беларускія дзеячы пра родную мову

Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю. (Леанід Лыч)

Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім. (Леў Сапега)

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Якуб Колас)

Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Якуб Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Якуб Колас)

Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. (Якуб Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Янка Сіпакоў)

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (Змітрок Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (Вацлаў Ластоўскі)

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (Вацлаў Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Францішак Багушэвіч)

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Францішак Багушэвіч)

Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (Піліп Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Францыск Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (Алесь Разанаў)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)

Наш край, мая зямля. Багатая, прыгожая, мяккая душамі людзей — яна чужая нам. Спытаюць: чым? Я скажу: мовай… (Уладзімір Караткевіч)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (Уладзімір Караткевіч)

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (Уладзімір Караткевіч)

Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй. (Уладзімір Караткевіч)

Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная. (Уладзімір Караткевіч)

Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Янка Купала)

Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі. (Янка Купала)

Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Генадзь Бураўкін)

Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (Віктар Марціновіч)

Мова – гэта этыка.Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. (Віктар Марціновіч)

Сёння матчынай мовы, а заўтра засаромiшся мацi самой? (Ніл Гілевіч)

Сёння для нас важней за ўсё — мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова — будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы — ня будзе Беларусі. (Ніл Гілевіч)

Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Ніл Гілевіч)

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна. (Янка Скрыган)

Нам мова далася крывёю. (Анатоль Сыс)

Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу. (Васіль Быкаў)

Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. (Валянцін Акудовіч)

Сёння ў Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды. (Валянцін Акудовіч)

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. (Валянцін Акудовіч)

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе ўмовах. (Валянцін Акудовіч)

Бог размаўляе з табой на тваёй роднай мове. (Леанід Дайнека)

Мова — гэта код, які адкрывае дзьверы ў тую або іншую культурную прастору. А культура — гэта пераемнасьць, спадчына, традыцыя, алюзія. (Сяргей Абламейка)

 

Замежныя дзеячы пра родную мову

Мова — жывая плоць, ​​якая стваралася мільёнамі пакаленняў. (А.Талсты)

Толькі дасканала засвоіўшы родную мову, мы ў стане будзем гэтак жа дасканала засвоіць і мова замежныя. (Ф.Дастаеўскі)

Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш казаць ад душы, ніводнае французскае слова ў галаву не йдзе, а калі хочаш бліснуць — іншая справа. (Л.Талсты)

Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. (С.Даўлатаў)

Мова падобны на надтрэснуты кацёл, на якім мы выстукваем мелодыі, якія гучаць так, як быццам яны прызначаныя для танцаў мядзведзя, між тым як мы б хацелі прысвяциць іх зорам. (Г.Флабер)

Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова и цэлага жыцця. (Вальтэр)

Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер)

Калі мова чалавека млявая, цяжкая, нямоглая, нявызначаная, вельмі адукаваная, то такі, напэўна, і розум гэтага чалавека. (І.Гердэр)

Найвялікшая багацце народа — яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)

Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Народ дзейнічае; яго дзейнасцю кіруе розум; розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. (І.Сразнеўскі)

Неўміручасць народа — у яго мове. (Ч.Айтматаў)

…Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі перанесці пагібелі роднага слова… (Н.Катлярэўскі)

Кожная мова мае свой словарух, сваю гармонію, і дзіўна было б рускаму ці італьянцу, або ангельцу пісаць для французскага вуха і наадварот. (К.Бацюшкаў)

Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш гаварыць па душы, нiводнага французскага слова ў галаву не ідзе, а калі хочаш бліснуць, тады іншая справа. (Л.Талсты)

Мова — вопратка думак. (С.Джонсан)

Мова народа — лепшы колер усяго яго духоўнага жыцця, яки ніколі не вяне і вечна зноў распраўляецца. (К.Ушынскі)

Прырода краіны і гісторыя народа, адлюстроўваючыся ў душы чалавека, выяўляліся ў слове. Чалавек знікаў, але слова, ім створанае, заставалася несмяротнай і невычэрпнай скарбніцай народнай мовы; так што кожнае слова мовы, кожная яго форма ёсць вынік думак і пачуццяў чалавека, праз якія адбілася ў слове прырода краіны і гісторыя народа. (К.Ушынскі)

Стварыць мову немагчыма, бо яе стварае народ; філолагі толькі адкрываюць яе законы і прыводзяць іх у сістэму, а пісьменнікі толькі твораць на ёй адпаведна з гэтымі законамі. (В.Бялінскі)

Хто не ведае замежных моў, той нічога не ведае і пра сваю мову. (І.Гётэ)

Розніца паміж мовамі настолькі вялікая, што адзін і той жа выраз здаецца грубым ў адной мове і ўзнёслым у іншай. (Д.Драйдэн)

Мова ёсць люстэрка думак народа; разумовы склад кожнай расы адліваецца, як стэрэатып, у яе мову, выбіваецца на ёй, як медаль. (Х.Сехадор)

Мова – гэта шлях цывілізацыі і культуры. (А.Купрын)

Мова народа заўсёды найцяснейшым чынам звязаны з нацыянальным духам. (В.Гумбальдт)

Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да роднай мовы. (К.Паустоўскі)

Па адносінах чалавека да сваёй мовы можна дакладна судзіць не толькі пра яго культурны ўзровень, але і пра яго грамадзянскую каштоўнасць. (К.Паустоўскі)

Галоўны урок цывілізацыі – трэба жыць са сваёй мовай. (Н.Назарбаеў)

Мы павінны зразумець, што пакуль самі не будзем размаўляць на сваёй роднай мове, ніхто іншы па-сапраўднаму не будзе паважаць гэтую мову. (Н.Назарбаеў)

Мова ёсць найбольш каштоўны скарб народа, першы сродак яго развіцця і заклад ўсіх духоўных поспехаў, галоўнае права на славу ў нашчадкаў. (М.Пагодзін)

Нападаць на мову народа, значыцца нападаць на яго сэрца. (Г.Лаубе)

Чалавек, які не ведае народны побыт, мову, характар, не можа быць лідэрам. (А.Байтурсынулы)

Нацыянальнасць народа, які размаўляе на сваёй мове, які піша на сваёй мове, ніколі не знікне. Самы магутны фактар, які спрыяе захаванню або знікненню нацыі, гэта — мова. Разам са знікненнем мовы знікае і сам народ. Тыя, хто хоча далучыць да сваёй нацыі іншы народ, перш за ўсё імкнуцца да знішчэння мовы гэтага народу. (А.Байтурсынулы)

Калі ёсць магчымасць захаваць мову, то яе трэба захаваць. Наколькі здолеем захаваць сваю мову, настолькі мы захаваем і сваю нацыю. (Г.Кіраш)

Калі ведаеш добра родную мову і прыстойна размаўляеш і на іншай мове, то гэта цудоўна; калі ж робіш гэта, не ведаючы роднай мовы, то гэта — трагедыя. Не ведаючы сваю мову, пераймаць чужую — недаравальная памылка. (Х.Досмухамедулы)

Мова народа — скарб, які захоўвае, перадае з пакалення ў пакаленне эпохі, перажытыя гэтым народам, яго светапогляды, кругагляд, мары, радасці і спадзяванні, словам, усе хвалюючыя яго душу моманты. (Ж.Аймауытулы)

Нацыя, пазбаўленая мовы, не можа доўга быць нацыяй на гэтым свеце. Такая нацыя асуджана. Першая ўмова жыццяздольнасці нацыі — наяўнасць мовы. Аслабленне мовы нацыі кажа аб пачатку яе знікнення. Для нацыі нічога не можа быць даражэй за яе мову. У мове народа як у люстэрку знаходзяць адлюстраванне менталітэт, гісторыя, побыт, характар гэтай нацыі. (М.Жумабаев)

Таго, хто не паважае, не шануе родную мову, сваю літаратуру, нельга лічыць адукаваным, культурным чалавекам. (М.Ауэзаў)

Трэба жыць, прымаючы вопыт суседа, а не яго мову. (Т.Абдыкулы)

Калі ты размаўляеш з чалавекам на той мове, якую ён разумее, ты размаўляеш з яго галавой. Калі ты размаўляеш з чалавекам на яго роднай мове, ты размаўляеш з яго сэрцам. (Н.Мандэла)

Мова — гэта мапа культуры. Ён распавядзе, адкуль прыйшлі яго людзі і куды ідуць. (Р.М.Браун)

HVALI.BY