2 кастрычніка 1413 года — заключана Гарадзельская унія

гарадзельская унія

2 кастрычніка 1413 года ў польскай вёсцы Гародля была падпісана Гарадзельская унія, якая канчаткова рабіла Вялкае Княства Літоўскае залежным ад Польшчы. Гэтая унія стала лагічным працягам Крэўскай уніі.

Да таго ж, літоўскія шляхцічы-каталікі атрымлівалі тыя ж вольнасці, што і польская шляхта. Гэта абвастрыла знутраную барацьбу паміж праваслаўнымі і каталікамі ў ВКЛ. Была нават забарона праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады. З цягам часу ўсё больш знакамітых родаў прымалі каталіцтва і адмаўляліся ад праваслаўнай веры. А гэта, ў сваю чаргу, адштурхнула ад іх простае насельніцтва, у бальшыні сваёй праваслаўнае.

Адзіны станоўчы момант для ВКЛ – гэта адасабленне спадчыннасці паміж польскім і літоўскім манархамі. Іншымі словамі, пасля смерці Вітаўта кіраўніком краіны рабіўся яго нашчадак, а не польскі кароль.

У той жа час, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайлы, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу.

Калі глядзець у будучыню, то можна сказаць, што Гарадзельская унія стала адной з галоўных геапалітычных памылак кіраўніцтва як ВКЛ, так і Польшчы. Менавіта з-за яе пачалося аслабленне Вялікага Княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы, а ў далейшым гэта прывяло да страты незалежнасці як Польшчай, так і Літвой.

HVALI.BY