Сёння беларуская мова знаходзіцца ў сапраўдная небяспецы. Не буду ссылацца на шматлікія даследаванні (іх вынікі і без мяне ўсім вядомы) – толькі на асабісты вопыт. Недзе год назад у маёй сястры нарадзіўся сын. Ні сястра, ні, тым больш, яе муж на беларускай мове не гавораць і ніколі наогул не гаварылі. У выніку дзіцё пойдзе ў школу і адразу ж узненавідзець сваю родную беларускую мову. Таму што ён не будзе разумець размоў свайго настаўніка, будзе атрымоўваць дрэнныя адзнакі, магчыма не раз і не два скажа настаўніку, што навошта яму наогул патрэбна гэтая мова, лепш ён будзе на “русском языке” размаўляць.
Што ж чакае гэтага дзіцёнка ў будучыні? Хлопча падрасце, вывучыцца, і, раптам, стане міністрам адукацыі (усё магчыма). І калі ніхто ў дзяцінстве ці падлеткавым узросце так і не прывіў яму калі не любоў, то хаця б павагу да роднай мовы, ён будзе адносіцца да яе так жа, як і раней – думаць, а навошта беларуская мова не толькі мне, а ўсяму беларускаму народу? І, з дапамогай падтрымкі такіх жа русафілаў, адменіць яе вывучэнне.
Насамрэч, гэты артыкул павінен быць зусім не пра гэта, а пра ролік “Куды знікла прыгажосць?”, у якім наша родная мова спачатку падаецца як прыгожая дзяўчына, а потым, у сучаснасці, як зомбі. І я не магу не пагадзіцца з аўтарамі. Так, зараз беларуская мова сапраўды з’яуляецца зомбі. На ёй яшчэ пішуць кнігі, размаўляюць у нейкіх колах, спяваюць песні, але… Большая частка беларусаў думае на рускай мове. А менавіта думкі і з’яўляюцца галоўным паказчыкам.