Макс Шчур «Галасы»

 Макс Шчур Галасы

Рэдкі выпадак, калі ў літаратара, які займаецца і празаічнай, і паэтычнай творчасцю, мне падабаюцца абодва гэтыя бакі.

Яшчэ летась Макс Шчур атрымаў Прэмію Гедройца за кнігу «Завяршыць гештальт», а ў гэтым месяцы выйшла яго новая кніга (якую мне пашанцавала прачытаць яшчэ да яе афіцыйнага выхаду). Гэта зборнік апавяданняў, напісаных у 2011-2017 гг., і адна аповесць. 

Кубак з Прагай на фота трапіў невыпадкова: Макс Шчур жыве ў Празе, і Прага неаднаразова згадваецца ў творах. Усе апавяданні зборніка даволі цікавыя, прахадных няма, але раскажу пра тыя, што мяне найбольш уразілі.

Адкрываецца зборнік апавяданнем «Сніч», і гэта сапраўдная знаходка для кнігалюбаў, якія любяць кнігі пра кнігі і літаратараў (як я). Галоўны герой — літаратурны негр (або паліткарэктна ghost writer — пісьменнік-прывід). Але яго праца адметная тым, што ён піша не цэлыя творы, а толькі сны літаратурных герояў. Складанасць у тым, што напісаць ён можа толькі тое, што сам сніў, і тут узнікае праблема: наш герой даўно пакутуе ад бяссонніцы. Чытач убачыць, як ён спраўляецца з праблемай у сувязі з дэдлайнам, які няўхільна насоўваецца.

«Экзекуцыя» — не проста апавяданне, лічу, што гэта навела (я размяжоўваю гэтыя паняцці). Звычайна ў навелы даволі раптоўны і нечаканы фінал. Тады папярэдні твор «Сніч» у пэўнай ступені таксама навела. А ў навеле «Экзекуцыя» галоўны герой — мужчына пасля развода. Пабачым, на што здольны злы на жанчыну мужчына.

Яшчэ адна знаходка кнігалюба — аднайменнае апавяданне «Кнігалюб» Як кнігі ажываюць і ўвасабляюцца ў рэальнасці, як па старонках чужых кніг можна здзейсніць цэлыя падарожжы па жыццях іх папярэдніх чытачоў. 

Вельмі шчырыя аўтабіяграфічныя апавяданні «Бабуля» і «Самотнік» пра сям’ю пісьменніка. «Інтэрв’ю з ведзьмаком» — выдатнае перастварэнне кнігі Эн Райс (вядомай па яе экранізацыі «Interview with the Vampire») з беларускім нацыянальным каларытам. Аплвесць «Чалавек з футаралам» нагадвае той самы гедройцаносны твор «Завяршыць гештальт», бо таксама падарожжы,розныя гарады, іх асаблівасці, людзі, прыгоды.

Карацей, чо я тут расказваю, бярыце і чытайце! Ёсць і папяровая, і электронная (калі вы шкадуеце паперы), усё для вас.

Нават пакіну спасылкі:

папяровая

электронная

Кніга невялікая па аб’ёме, лёгка чытаецца за пару дзён у марудным тэмпе, таму не пашкадуйце часу.4,5 из 5 оценка

Bookvajed

HVALI.BY