Прэмія дэбют імя Максіма Багдановіча ўручаецца штогод за найлепшую дэбютную кнігу на беларускай мове (ці перакладзеную на яе) аўтару або перакладчыку да 35 гадоў. Кніга павінна быць напісана ў адным з жанраў, у якіх пісаў Максім Багдановіч — паэзія, проза, мастацкі пераклад. Прэмія заснавана ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне”.
Апошні раз прэмія ўручалася ў 2021 годзе па выніках 2020 года. Вынікі за 2021 год пакуль не падведзены.
Год | Проза | Паэзія | Мастацкі пераклад | Спецпрэмія |
---|---|---|---|---|
2011 | Наталка Харытанюк «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» | Віталь Рыжкоў «Дзверы, замкёныя на ключы» | Наста Лабада за пераклад «Маленькія тролі і вялікая паводка» Тувэ Янсан (са шведскай), Вольга Цвірка за пераклад «Папулярная музыка з Вітулы» Мікаэля Ніэмі (са шведскай) | — |
2012 | Віктар Марціновіч «Сцюдзёны вырай» | Антон Францішак Брыль «Не ўпаў жолуд» | Калектыў часопіса «ПрайдзіСвет» за пераклад зборніка выбраных твораў Эдгара Алана По «Маска Чырвонае Смерці» (з ангельскай) | — |
2013 | Юлія Шарова «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» | Андрэй Адамовіч «Дзень паэзіі смерці дзень» | Ганна Янкута за пераклад «Калядны харал» Чарлза Дыкенса (з ангельскай) | За найлепшы крэатыў — Глеб Лабадзенка «Дзіцячая ЗаМова» |
2014 | Кацярына Оаро «Сарочае радыё» | Уладзь Лянкевіч «70% вады» | Кацярына Маціеўская за пераклад п’есы «Саламея» Оскара Ўайлда (з французскай), Серж Мядзведзеў за пераклад «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка (з ангельскай) | За дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі- Дзмітры Дзмітрыеў «Ліра спіралі» |
2015 | Аляксей Палачанскі «Мой цвік» | Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз» | — | — |
2016 | Анатоль Івашчанка «Анаталогія» | — | Святлана Рогач за пераклад «Жыткаўскія багіні» Катэржыны Тучковай (з чэшскай) | — |
2017 | Андрусь Горват «Радзіва «Прудок». Дзённік» | Міхал Бараноўскі «VOLUMEN 1» | Адэля Дубавец за пераклад «Танец мядзведзяў» Вітальда Шаблоўскага (з польскай) | — |
2018 | Зараслава Камінская «Русалкі клічуць» | — | Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч за пераклад «Святло, і паветра, і месца, і час» Чарльза Букоўскі (з ангельскай мовы) | За маштабнасць і адвагу ў перакладніцкіх праектах, адкрыццё новых магчымасцяў і вымярэнняў мовы — Ігар Кулікоў «Рыгведа. Кола І» |
2019 | Дар’я Трайдэн «Крыштальная ноч» | Галіна Сіўчанка «Зоў звычаю» | Паўліна Вітушчанка за пераклад «Віленскі покер»Рычарда Гавяліса з літоўскай | — |
2020 | Давід-Алег Лісоўскі «Кніга» | Артур Камароўскі «Вада пачынае жыць» | Тацяна Анікеенка за пераклад «Англійскі сусед» Міхаіла Вешыма з баўгарскай | — |
2021-2022 | Таццяна Карытка «Чаму ўсё так?» | Яўген Папакуль за пераклад «Эды Сноры Стурлусана» са старажытнаісландскай мовы |