Прэмія імя Алеся Адамовіча (1995-2023)

Прэмія імя беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Заснавана ў 1995 годзе. Прэмію атрымлівае найлепшы публіцыстычны твор года, які прысвечаны праблемам сучаснасці. Таму гэту ўзнагароду могуць атрымаць журналісты, пісьменнікі ў жанры нон-фікшн, рэжысёры і сцэнарысты, у тум ліку радыё- і тэлеперадач.

 

Год Каму і за што
1995 Павел Шарамет, Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Самсон Палякоў і Анатоль Алай
1996 Віталь Тарас і Людміла Паўлікава-Хейдарава за прынцыповасць i майстэрства ў асвятленнi сучасных праблем Беларусi
1998 Сяргей Дубавец за цыкл перадач “Вострая Брама”
2000 Міхась Скобла за цыкл перадач “Вольная студыя” 1999—2000 гадоў і Сяргей Шупа за публікацыю дзвюх кніг “Архiва Беларускай Народнай Рэспублiкi”
2001 Валянцін Акудовіч за культуралагічныя эсэ, прысвечаныя самаідэнтыфікацыі беларусаў, і Валерый Дранчук за публіцыстычныя артыкулы ў абарону беларускай прыроды
2002 Ганна Соўсь за цыкл рэпартажаў у эфіры Радыё Свабода з урочышча Курапаты падчас будаўніцтва там кальцавой дарогі
2004 Генадзь Бураўкін за кнігу паэзіі “Жураўліная пара”, укладанне кнігі ўспамінаў “Наш Быкаў” і серыю публіцыстычных артыкулаў у газеце “Салідарнасць”
2006 Сяргей Навумчык за кнігу “Сем гадоў Адраджэння, альбо Фрагменты найноўшай беларускай гісторыі”
2007 Павал Севярынец за публіцыстычны цыкл “Лісты з лесу”
2010 Сяргей Шапран за кнігу “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”
2011 Аляксандр Тамковіч за кнігу інтэрв’ю “Без палітыкі” і Мікалай Мельнікаў за вялікі ўнёсак у зберажэнне спадчыны Васіля Быкава
2012 Валер Булгакаў за кнігу “Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі” і Аляксандр Фядута за кнігу “Амерыканскія вершы”, напісаную падчас знаходжання ў СІЗА КДБ
2013 Алесь Бяляцкі за кнігу “Асвечаныя беларушчынай”
2014 Уладзімір Някляеў за кнігу “Знакі прыпынку”
2015 Уладзімір Арлоў за кнігу “Імёны Свабоды”
2016 Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы»
2017 Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі “Бібліятэка Свабоды”, а таксама за выданне кніг “Прыгоды АРА ў Беларусі” і “Сьлед матылька. Освальд у Менску”.
2018 Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі», прысвечаных найноўшай беларускай гісторыі.

Наста Захарэвіч за сістэмнае асвятленне і аналітыку праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

2019 Ірына Раманава за кнігу “Улада і грамадства: БССР у 1929 — 1939 гады”, унікальныя дакументы якой раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.
2021 Газета “Новы час” і яе рэдактарка Аксана Колб – за шматгадовую ўвагу да тэмаў культуры, гісторыі, правоў чалавека; за магчымасць для беларускіх палітвязняў атрымліваць папяровую версію газеты ў час, калі незалежнай прэсы ў друкаваным выглядзе ў Беларусі ўжо не засталося.

Кніга «(Не)расстраляныя» (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль) – за вяртанне імёнаў і твораў рэпрэсаваных дзеячоў беларускай культуры.

Дзмітрый Строцаў і яго кніга “Беларусь перакуленая” (Дмитрий Строцев. Беларусь опрокинута) – за моцны паэтычны дакумент 2020 году і праўдзівае сведчанне аб пратэстах і салідарнасці, нянавісці і любові, аб роспачы і перамозе.

Вольга Шпарага і яе кніга “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі” (Ольга Шпарага. У революции женское лицо. Случай Беларуси) – за аўтарскае эсэ пра ролю жанчын у беларускіх пратэстах, эмансіпацыю ўсіх слаёў грамадства і сястрынства ў турме.

2023 Ганна Кандрацюк за кнігу “У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” — гэта зборнік рэпартажаў, якія журналістка піша пра Беласточчыну з 1990-х гадоў.

Максім Знак за кнігу “Зэкамерон”, якую беларускі юрыст напісаў у зняволенні. За чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах.

 

HVALI.BY