Прэмія імя Францішка Аляхновіча (2013-2023)

Прэмія імя Францішка АляхновічаПрэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Названа прэмія ў гонар беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча які першым у айчынная літаратуры напісаў турэмную прозу — «У капцюрох ГПУ». Заснавана прэмія ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы, вершы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года. Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Адзначым таксама, што прэмbя не штогадовая. Яна ўручаецца толькі ў выпадку, калі за мінулы год былі кнігі, якія адпавядаюць усім патрабаванням.

Пераможцы прэміі Францішка Аляхновіча
Год Пераможцы
2013
  • Игорь Олиневич «Еду в Магадан»
2014
  • Алесь Бяляцкі «Іртутнае срэбра жыцця»
  • Зміцер Дашкевіч «Чарвяк»
  • Феликс Пекер «10 лет и 1 день Игоря Савченко»
  • Павел Севярынец «Беларуская глыбіня»
  • Александр Федута «Мой маленький Париж»
  • Ірына Халіп «Дзённік зэчкі»
2017
  • Мікола Дзядок «Фарбы паралельнага сьвету»
  • Дзмітрый Дрозд «Бунт Батанікаў»
  • Андрэй Саннікаў «Мая гісторыя»
  • Леанід Пятрэнка «Камерныя сны»
2018
  • Аляксандр Лапшын «Лагер смерці ў цэнтры Менску»
  • Уладзімір Някляеў «Лісты да Волі» і «Толькі вершы»
  • Вольга Мікалайчык «Бо»
2019
  • Алесь Пушкін “Турэмны альбом”
  • Сяргей Скрабец “Кошт свабоды”
2021
  • Андрэй Аляксандраў «Вершы з-за кратаў»
  • Саша Василевич “Папа и пингвин”
  • Максим Знак — за цикл тюремных стихотворений и тюремный дневник
  • Светлана Купреева — за цикл тюремных стихотворений
  • Мікола Папека — за цыкл турэмных вершаў
  • Андрэй Скурко — за казкі і вершы для сына
2023
  • Алесь Бяляцкі — з успамінамі пра музей Максіма Багдановіча
  • Алег Груздзіловіч «Мае турэмныя муры»
  • Марк Каласок — з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна)
  • Вольга Класкоўская — з турэмнымі дзённікамі
  • Летапісец з нататкамі (назва не абвяшчаецца публічна)
  • Нікола Тэсла з кнігай (назва не абвяшчаецца публічна)

 

HVALI.BY