Прэмія імя Міхала Анемпадыстава была заснавана ў 2019 годзе. Яна названа ў гонар дызайнера, паэта і мастака. Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі саюз дызайнераў, “Лятучы ўніверсітэт”, ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”.
Прэмія прысуджаецца аўтару (альбо некалькім аўтарам) лепшай вокладкі беларускай кнігі.
Год | Дызайнер ці мастак вокладкі | Назва і аўтар кнігі |
---|---|---|
2019 | Грыгорый Кацнэльсон | Рычарда Гавяліс «Віленскі покер» |
2020 | Кацярына Пікірэня, Павал Касцюкевіч | Джэром Клапка Джэром “Трое ў чоўне і пёс з імі” |
2021 | Алена Дашкевіч | «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў» |
Прэмія Міхала Анемпадыстава 2019 — Грыгорый Кацнэльсон
Журы прэміі: Адам Глобус, Вольга Бабкова, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Антаніна Слабодчыкава, Алена Дашкевіч, Юрый Тарэеў, Васіліса Паляніна
Картокі спіс прэміі: Анатоль Лазар (Чарльз Букоўскі “Чытво”), Аляксандр Лучына (VEHA “Найлепшы бок”), Арцём Масюкевіч (Святлана Алексіевіч “Галасы Утопіі”), Агата Пойзан («Вясна 2017»), Анастасія Стальмахова (Вольга Шпарага “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии»), Святлана Татарнікава (Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі»), Сяргей Шаматульскі (Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»), Уладзіслава Юрчанка (Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”), Грыгорый Кацнэльсон (Рычарда Гавяліс «Віленскі покер»)
Прэмія Міхала Анемпадыстава 2020 — Кацярына Пікірэня, Павал Касцюкевіч
Журы прэміі: Вольга Бабкова (2), Адам Бароўскі, Адам Глобус (2), Максім Жбанкоў, Артур Клінаў (2), Генадзь Мацур, Васіліса Паляніна (2), Антаніна Слабодчыкава (2), Юрый Тарэеў (2)
Картокі спіс прэміі: Кацярына Пікірэня (Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”), Наталля Паваляева (Іда Ліндэ “Паехаць на поўнач, каб памерцi”), Наталля Паваляева (Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”), Кацярына Пікірэня і Павал Касцюкевіч (Джэром Клапка Джэром “Трое ў чоўне і пёс з імі”) , Жанна Гладко Вольга Гапеева (“Чорныя макі”), Павел Дарохін (Крысціна Бандурына “Homo”)
Прэмія Міхала Анемпадыстава 2021 — Алена Дашкевіч
Журы прэміі: Вольга Бабкова (3), Антаніна Слабодчыкава (3), Адам Бароўскі (2), Генадзь Мацур (2), Кацярына Пікарэня
Картокі спіс прэміі: Анатоль Лазар (Змiцер Лукашук, Максiм Гаруноў «Беларуская нацыянальная ідэя»), Кацярына Даманнікава і Андрэй Ганчарук (Алесь Плотка «Лотас на асфальце»), Павел Дарохін (Збых Слупоўскі «Нарысы сучаснага краязнаўства»), Павел Дарохін (Юры Іздрык «Папяросы»), Алена Дашкевіч («Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»), Наталля Паваляева (Юлія Цімафеева «ROT»)