Калісьці гэта прэмія была адной з самых прэстыжных для паэтаў, перакладчыкаў і драматургаў нашай краіны. Яна прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменнікаў з Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне. Прэмія была заснавана ў 1957 годзе, а ўпершыню ўзнагароджаны ёю былі пісьменнікі ў 1957 годзе. З 1965 года прэмія атрымала статус Дзяржаўнай.
У вас можа ўзнікнуць пытанне, чаму ва ўсім тэксце мы гаворым пра прэмію ў мінулым часе. Справа ў тым, што з 2000 года гэту ўзнагароду ніхто не атрымліваў. І хаця афіцыйных сведак пра тое, што прэмія спыніла сваё існаванне няма, усё ж можна сцвярджаць, што ў бліжэйшыя часы ніхто яе не атрымае.
Трэба дадаць, што часам яе лаўрэатамі станавіліся аўтары з не столькі паэтычна геніяльнымі, колькі ідэалагічна правільнымі кнігамі. Але былі сярод іх і сапраўды добрыя кнігі, якія і сёння вартыя ўвагі.
1959 год
Пімен Панчанка за паэму «Патрыятычная песня»
Гадоў на момант узнагароды: 42 гады
Спасылка на паэму «Патрыятычная песня»
1959 год
Максім Танк за зборнік вершаў «След бліскавіцы»
Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў
1962 год
Уладзімір Дубоўка за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя»
Гадоў на момант узнагароды: 62 гады
1962 год
Андрэй Макаёнак за камедыю «Лявоніха на арбіце»
Гадоў на момант узнагароды: 42 гады
1963 год
Мікола Аўрамчык за зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў»
Гадоў на момант узнагароды: 43 гады
1964 год
Анатоль Вялюгін за зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»
Гадоў на момант узнагароды: 41 год
1964 год
Сяргей Дзяргай за зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»
Гадоў на момант узнагароды: 57 гадоў
1964 год
Кастусь Кірэенка за кнігу «Смага»
Гадоў на момант узнагароды: 48 гадоў
1966 год
Максім Танк за зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы»
Гадоў на момант узнагароды: 54 гады
1968 год
Пімен Панчанка за зборнік вершаў «Пры святле маланак»
Гадоў на момант узнагароды: 51 год
1968 год
Аляксей Пысін за зборнік вершаў «Твае далоні»
Гадоў на момант узнагароды: 48 гадоў
1969 год
Пятрусь Броўка за паэму «Заўсёды з Леніным» і кнігу вершаў «Між чырвоных рабін»
Гадоў на момант узнагароды: 64 гады
1970 год
Аркадзь Куляшоў за пераклады паэзіі Лермантава, паэмаў «Энеіда» Катлярэўскага, «Сьпеў аб Гаяваце» Лангфэла
Гадоў на момант узнагароды: 56 гадоў
1972 год
Кастусь Кірэенка за «Кнігу ста песень»
Гадоў на момант узнагароды: 54 гады
1974 год
Кандрат Крапіва за камедыю «Брама неўміручасьці»
Гадоў на момант узнагароды: 78 гадоў
1976 год
Рыгор Барадулін за зборнік вершаў «Рум» і кнігу перакладаў выбранай лірыкі Лоркі «Блакітны звон Гранады»
Гадоў на момант узнагароды: 41 год
1976 год
Янка Сіпакоў за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад»
Гадоў на момант узнагароды: 40 год
1980 год
Генадзь Бураўкін за кнігу вершаў «Варта вернасці»
Гадоў на момант узнагароды: 44 гады
1980 год
Ніл Гілевіч за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць
Гадоў на момант узнагароды: 49 гадоў
1982 год
Васіль Зуёнак за паэму «Маўчанне травы»
Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў
1982 год
Язэп Семяжон за пераклад на беларускую мову паэмы «Песня пра зубра» М.Гусоўскага
Гадоў на момант узнагароды: 68 гадоў
1984 год
Данута Бічэль-Загнетава за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож»
Гадоў на момант узнагароды: 46 гадоў
1984 год
Пятрусь Макаль за кнігу паэзіі «Смак яблыка»
Гадоў на момант узнагароды: 52 гады
1986 год
Яўгенія Янішчыц за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю»
Гадоў на момант узнагароды: 38 гадоў
1988 год
Міхась Стральцоў за кнігу вершаў «Мой свеце ясны»
Гадоў на момант узнагароды: 51 год
1990 год
Алесь Разанаў за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы»
Гадоў на момант узнагароды: 43 гады
1992 год
Сяргей Законнікаў за кнігу паэзіі «Чорная быль»
Гадоў на момант узнагароды: 46 гадоў
1992 год
Алесь Звонак за кнігу паэзіі «Светлацені»
Гадоў на момант узнагароды: 85 гадоў
1994 год
Раіса Баравікова за кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай»
Гадоў на момант узнагароды: 47 гадоў
1998 год
Мікола Мятліцкі за кнігу вершаў «Бабчын: Кніга жыцця»
Гадоў на момант узнагароды: 44 гады
1998 год
Уладзімір Някляеў за кнігу вершаў і паэмаў «Прошча»
Гадоў на момант узнагароды: 52 гады
2000 год
Уладзімір Скарынкін за пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя»
Гадоў на момант узнагароды: 61 год
За ўсю гісторыю прэмія ўручалася 32 разы. Два разы прэмію атрымлівалі Пімен Панчанка, Максім Танк і малавядомы сёння паэт Кастусь Кірэенка.
З усіх лаўрэатаў жанчыны атрымлівалі прэмію двойчы. Яўгенія Янішчыц стала самай маладой лаўрэаткай, а Алесь Звонак — самым старым.