Выказванні — што значыць Быць беларусам?

Беларуская мова

 

Сёння святкуецца Дзень родная мовы. І дзеля вас мы падрыхтавалі шэраг выказванняў герояў кнігі Севярына Квяткоўскага «Як стаць беларусам». Гэтыя выказванні не толькі пра беларускую мову, але і пра любоў да сваёй Радзімы.

 

Я ведаю, што ў той дзень, калі адзін з маіх вучняў свядо­ма пачне трымацца беларускай мовы, я стану самым шчаслі­вым чалавекам на зямлі. Бо тады я зразумею, што мая праца не была марнай. (Наталля Залесская)

Мы — дзеці людзей, якіх падманулі самым падступным чынам: нашых бацькоў вучылі глядзець на свет чужымі вачыма, гаварыць чужой моваю, думаць чужымі мазгамі — навучылі пачувацца вечнымі гасцямі там, дзе яны былі дома. (Альгерд Бахарэвіч)

Быць беларусам — гэта спрачацца са сваім расейскамоўным наваколлем. Быць беларусам — гэта адольваць свой шлях, які, магчыма, подштурхне іншых людзей рухацца да беларскасці. (Аліна Радачынская)

Быць беларусам для мяне — гэта ўсведамляць сябе часткай вялізнай сям’і, імя якой — беларусы. (Ксюша, Юшына)

Беларус — чалавек, які ведае, што ён беларус, і яго гэта задавальняе. Але мала проста сказаць: “Я беларус”, гэта павінна быць напоўнена сэнсам. (Алесь Наркевіч)

Быць беларусам, усведамляць сябе беларусам — гэта адчуванне такога велізарнага часця, што больш нічога і не трэба, застаецца толькі памерці. (Алесь Залескі)

Быць беларусам для мяне — гэта адчуваць, што белару­сы — адзін з многіх народаў на Зямлі са сваёй самабытнай гісторыяй, традыцыямі і культурай. Ведаць, што шмат бела­русаў змаглі запісаць сваё імя ў сусветную гісторыю — і гана­рыцца гэтым. (Віктар Казлоў)

Што ж такое быць беларусам? Гэта значыць — ведаць, што ты не самотны. Ты — частка вялікай сілы са сваёю куль­турай, сваім менталітэтам, сваёю гісторыяй, якую, зрэшты, ты сам і ствараеш. (Таня Анікеенка)

Можна шмат нагаварыць пафасных прамоваў наконт спадчыны, але самае галоўнае — зразумець, што самае каштоўнае для цябе тут, што гісторыя твайго жыцця, летапіс твайго дзяцінства застаецца разам з табой толькі на тваёй радзіме. (Марыя Дуброўская)

Галоўнае — любіць, мацаваць і бараніць сваю сям’ю, бо гэта падмурак усяго. Быць гаспадаром у сваёй хаце, сваім горадзе і сваёй краіне, бо калі ў хаце чыста і ладна, дык і з гасцей ніхто на стол брудныя боты не пакладзе. (Юрась Новікаў)

Жыць у Беларусі й звацца беларусам паводле пашпар­ту — гэта не мой выбар. Мой выбар — быць Беларусам з вялікае літары, каб на­шыя продкі, тыя людзі, што загінулі дзеля наступных пака­ленняў, ганарыліся намі з нябёсаў, каб нашая мовай культу­ра панавалі на айчынных прасторах. (Алесь Мазанік)

Быць беларусам для мяне — гэта перш за ўсё быць у гар­моніі са сваёй краінай; быць яе грамадзянінам, паважаць культуру, мову, звычаі свайго народа, ведаць гісторыю… Карацей кажучы, любіць сваю краіну, але менавіта краіну, а не дзяржаву. (Ян Маркаў)

Быць беларусам — гэта ісці ў свет не з пустымі рукамі чалавекам без роду, а з гонарам несці свету нашыя здабыт­кі і каштоўнасці. (Сяргей Сакума)

Беларусь жыве, пакуль жывуць людзі, якія носяць яе ў сваім сэрцы. (Сяргей Сакума)

А быць беларусам — гэта значыць для мяне, перш-на­-перш, сэрцам любіць тое месца, дзе я жыву, любіць тутэй­шых людзей незалежна ад паходжання, любіць сваю куль­туру — мову, звычаі, гісторыю — і пашыраць уласныя веды ды практыкі. Па-другое, быць карысным для роднай зямлі, а калі маецца такая магчымасць, праслаўляць яе і верыць, што жыццё ў Беларусі некалі будзе больш гарманічным. (Віктар Сямашка)

Быць беларусам у Беларусі вельмі цяжка. Яшчэ цяжэй ім стаць, бо ў нас беларускасць не вітаецца, лічыцца непа­трэбшчынай. (Зміцер Суліменка)

Я часам параўноўваю сваю любоў да роднай мовы з любоўю да дзяўчыны, бо яна прыгожая, мілагучная, родная. У радасці і суме яна разам з табою, не­ад’емная частка твайго «Я». (Зміцер Суліменка)

Этнолагі кажуць, што этнас — гэта агульная тэрыторыя, культура, самасвядомасць. То бок агульная плоць, гаспадар­ка і сяброўства. Каб быць беларусам, трэба ў сабе мець хаця б два з гэтых складнікаў: доўга жыць у Беларусі і тут займац­ца гаспадаркай. (Сяргей Вітушка)

Быць беларусам — больш, чым мець запіс у нейкім дакуменце, больш, чым мець бацькоў-беларусаў па паходжанні. Гэта ўнутраны стан чалавека, які ўсведамляе сябе част­кай народа, ведае і шануе традыцыі сваёй краіны, нясе вялікую адказнасць за свае ўчынкі, за свае словы. Права быць беларусам трэба заслужыць. (Наталля Пушкарова)

Калі ты бачыш чалавека ўпершыню — лёгка пачаць раз­маўляць з ім на мове, але звярнуцца з беларускім словам да сяброў ці родных — вось сапраўднае выпрабаванне. (Наста Захарэвіч)

Бе­ларуская мова — гэта не толькі сродак вербальных зносін, але асобны светапогляд. (Наста Захарэвіч)

Усвядоміць сябе беларусам у нашай краіне — значыць дасягнуць пэўнай ступені духоўнага развіцця. (Надзея Паўлава)

«Чым вы адрозніваецеся ад іншых народаў?» — гэ­та першае пытанне, якое гучыць ад іншаземцаў. І сам, калі вандруеш, шукаеш тыя ж самыя адрозненні. У кожнай нацыі сваё адчуванне жыцця. Кожны народ бачыць свет па-розна­му. Гэта самае цікавае: разумець, чаму тая ці іншая нацыя жыве менавіта так, як жыве. (Зміцер Навіцкі)

ак званую абыякавасць да жыцця беларусаў таксама лёгка растлумачыць: у катаклізмах апошніх 200 гадоў знік лі гены непакорлівасці. Выжылі толькі хамелеоны ці непрыкметныя, якія не ўступаюць у канфлікт. Іншых выслалі, павесілі або расстралялі. З мовай і культурай тая ж самая гісторыя: «Что не доделал русский штык, доделает русская школа», — гэтыя словы Мураўёва падхапіла і савецкая школа, выхаван­цам якой з’яўляюся і я. (Зміцер Навіцкі)

Часамі здаецца, што ў Беларусі існуюць два сусветы. Ма­ленькі сусвет зацятых беларусаў і вялікі сусвет постсавецкіх беларусаў — чарговых «тутэйшых». На дзіва і на жаль, гэтыя сусветы амаль не перасякаюцца. Беларускамоўныя сябрую­ць з беларускамоўнымі і наадварот… (Святлана Пажарава)

Мы ператварыліся ў краіну-прывід, у народ-прывід. І нідзе гэта так не кідаецца ў вочы, як за мяжой. Трэба, каб кожны беларус пабачыў гэта на свае вочы. (Святлана Пажарава)

Беларус — гэта той, хто сябе ім лічыць. Я не думаю, што ўсё залежыць ад паходжання, хаця шмат хто кажа, быццам асноўнае ў нацыянальным вызначэнні — гэта кроў, але, на маю думку, асноўнае — гэта самаадчуванне. (Аляксандра Валодзіна)

Шчыра кажу — цяжка быць беларусам; беларус, які вярнуўся да сваёй мовы, гісто­рыі, культуры, выклікае раздражненне шмат у каго. Таму што нагадвае тым, хто вырашыў палегчыць сваё жыццё праз расейскамоўнасць, — кім яны ёсць насамрэч. (Іван Жалткоў)

Быць беларусам — гэта найперш не саромецца таго, што ты беларус. Адказ абстрактны, але насамрэч ён адсылае да гісторыі нашай штодзённасці. Шмат якія людзі, пазіцыя­нуючы сябе беларусамі, не ведаюць элементарных бела­рускіх каштоўнасцяў, не валодаюць інфармацыяй, звязанай з гісторыяй Беларусі, бо не кожны можа дайсці да бібліятэкі. (Зміцер Трафімчук)

Быць беларусам — гэта не значыць запіс у пашпарце. Быць беларусам — гэта мець беларускую душу. (Аксана Сулейманава)

Быць беларусам — гэта паважаць сябе. Ніколі не гань сваё — і без цябе знойдуцца тыя, хто гэта зробіць! Крыты­куй, але толькі тое, што можна выправіць. Калі ты не пава­жаеш сябе, свой род, сваю мову — то хто будзе паважаць цябе? Самапавага — першая аснова для павагі з боку іншых. (Ганна Кісліцына)

Быць беларусам — гэта значыць адрозніваць паняцці «народ» і «натоўп». Варта паважаць свой народ, яго мо­ву, гісторыю і культуру, але пры гэтым захоўваць самастой­насць думкі, заўсёды помніць, што натоўп можа памыляцца. Калі вы патрапіце ўхапіць розніцу паміж паняццямі «народ» і «натоўп» — вы ўжо напалову беларус. (Ганна Кісліцына)

Каб быць беларусам, трэба ведаць мову, гісторыю хаця б свайго краю, з павагай ставіцца да людзей, якія навокал цябе. А тое, што ты робіш, павінна агучвацца нашай мовай. І ўсё гэта павінна ісці з душы. (Эдуард Мацюшонак)

Быць беларусам — гэта без сумневу лічыць сябе бела­русам. А моўныя, этнічныя або іншыя прыкметы, на мой по­гляд, з’яўляюцца другаснымі.Важна быць Кімсьці. Калі ты — Хтосьці, а не Нехта. (Алеся Серада)

Самаідэнтыфікацыя, у тым ліку нацыянальная, — фунда­мент асобы. Калі гэты фундамент хісткі, калі ты сам не веда­еш, хто ты, то вельмі цяжка будаваць на ім гарманічны света­погляд, які дапаможа ў няпростых публічных ды прыватных сітуацыях. (Алеся Серада)

нельга ўявіць нацыю, якая хоча вылучацца, але не хоча заявіць пра сябе на сваёй, адметнай мове. Таму будучыня беларускай нацыі залежыць толь­кі ад нашага выбару. (Юля Аляксеенка)

Беларускасць — гэта ўсведамленне свайго месца не толькі ў сучасным свеце, але і ў гісторыі чалавецтва. Я — ча­лавек, які жыве на планеце Зямля ў пачатку 21 стагоддзя. Беларускасць — тая пупавіна, што праз гэтую моўна-культур­ную пераемнасць злучае мяне з маімі продкамі і ўсёй гісто­рыяй чалавечай цывілізацыі. (Алесь Чайчыц)

Быць беларусам азначае тое ж, што і быць прадстаўніком любой іншай нацыі. Калі ты не ўяўляеш сабой штосьці як ча­лавек нацыянальны, то наўрад ці будзеш варты чагосьці і як глабальны, як касмапаліт. (Зміцер Конанчык)

Быць беларусам — гэта работа. Работа гаварыць па-бе­ларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх прод­каў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагародж­ваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненнямі шчасця. (Сяргей Дубавец)

Ха­лоп не мае нацыянальнасці. Вольны чалавек заўсёды мае Радзіму. «Беларус» — гэта чалавек, які адчувае адказнасць за развіццё нацыянальнай дзяржавы, яе мовы, культуры і мастацтва. (Андрэй Курэйчык)

Без беларускай мовы беларус не беларус. Нават калі вы не размаўляеце на мове (а гэта пераважная большасць наша­га насельніцтва), вы павінны яе ведаць. Мова — душа любой нацыі. Мова — гэта тое, што ў першую чаргу адрознівае адну нацыю ад іншай. Гэта галоўны выразнік нацыянальнага духу. (Андрэй Курэйчык)

Я хацеў бы, каб бела­русам мог называць сябе той, хто неабыякава ставіцца да беларус кай культуры, мовы, традыцыі. Я маю на ўвазе, што можна назваць беларусам чалавека з расейскімі, украін­скімі, габрэйскімі каранямі… Бо ментальнасць тых, хто жы­ве ў Беларусі, абумоўленая самой прасторай. Тутэйшасцю. І наш «рускі»-па-пашпарце будзе адрознівацца характарам ад «рускага» з Расеі. (Зміцер Вішнёў)

HVALI.BY