Як Свята Роднага Слова гасцявала ў Быхаве

DSC096351 верасня ў Быхаве адбылося ХХ Свята беларускага пісьменства і друку. Для ўдзелу ў гэтай важнай культурніцкай падзеі многія прадстаўнікі беларускай інтэлегенцыі рана-раненька выправіліся са сталіцы ў гэты горад з мэтай паўдзельнічаць у вялікім аглядзе літаратурнай і выдавецкай дзейнасці дзяржаўных структур, якія па сваёму статусу павінны спрыяць развіццю Роднага Слова.

Праграма свята абяцала шмат літаратурных цікавостак, прэзентацый і сюрпрызаў. Асабліва звязаных з рэстаўрацыяй легендарнага Быхаўскага замка. З добрымі надзеямі сталічны «інтэлігенцкі» картэж выправіўся на Магілёўскую зямлю.

Памятаю, пасля правядзення Свята беларускага пісьментсва ў Ганцавічах, даводзілася канстатаваць, што для раённых цэнтраў і іх наваколляў такія мерапрыемствы становяцца, бадай, адзіным сведчаннем таго, што наша дзяржава клапоціцца пра беларускасць, як у моўным, так і ў гістарычна-этнаграфічным плане. І тое, што насельніцтва гэтых невялікіх гарадкоў з энтузіязмам успамінае аб сваім нацыянальным паходжанні, пра багатую гісторыю краіны і сваёй малой радзімы, не заставалася па-за ўвагай ні ўдзельнікаў святкавання, ні мясцовых уладаў.

Мо таму, гэты энтузіязм людзей, якія хоць на дзень акуналіся ў нацыянальную — найперш, беларускамоўную — стыхію Свята, як мне здаецца, было вырашана пераарыентаваць яшчэ і на дасягненне ідэалагагічных мэтаў. У выпадку Быхава, увязаць мясцовыя праявы беларускасці з дзяржаўнай палітыкай «двухмоўя», яе клопатам пра гістарычную спадчыну на фоне дзяржаўных сімвалаў і, чамусці,сімвалаў Расійскай Федэрацыі. Мо таму ў выступленнях прадстаўнікоў мясцовых і сталічных уладаў панавала ў асноўным мова суседняй дзяржавы.

Трэба адзначыць, што афіцыйная частка святкавання прадстаўляла сабой традыцыйны набор прамоў-віншаванняў, успамінаў пра спадчыну вялікіх землякоў-друкароў Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, творчасці Вінцэнта дуніна-Марцінкевіча, Івана Чыгрынава, Аркадзя Куляшова, як «падмурка развіцця сучаснай літаратуры і мастацтва», тэатралізаванай дзеі, цэрамоніі ўзнагароджвання пісменнікаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурса на лепшы літаратурны твор.

Больш разнастайныя падзеі Свята беларускага пісменства і друку адбываліся на іншых пляцоўках старажытнага Быхава, куды мы і выправіліся, каб не прапусціць цікавыя моманты свята. Першым пунктам нашага падарожжа па городзе стаў старажытны Быхаўскі замак, які быў пабудаваны на гарадскім узвышшы Янам Каралем Хадкевічам у XV стагоддзі. Сённяшні стан замка ацаніць цяжка, бо ўсе замкавыя муры былі закрыты рэстаўрацыйна-ахоўнымі завесамі. Але ўжо цяпер адрэстаўраваныя дзве замкавыя вежы, у адной з якіх размясціліся першыя археалагічныя экспазіцыі.

Сярод цікавых экспанатаў увагу наведвальнікаў прыцягвалі калекцыі дробных манет, якія былі зноўдзены на тэрыторыі замка, а таксама прадметаў быта, узораў замкавай кафлі, узбаренняў. А таксама кельма, якую ў XVII стагоддзі ўмураваў у сцяну замка невядомы быхаўскі муляр. Надзею на тое, былая веліч Быхаўскага замка калісці адроддзіцца была падмацавана тым, што фінансіраванне рэстаўрацыі быхаўскай фартэцыі ўнесена ў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі».

Але і у гэтакім выглядзе Быхаскі замак быў добрай пляцоўкай для спаборніцтваў прадстаўнікоў беларускіх і расійскіх рыцарскіх клубаў, для знаёмства быхаўчан з побытам і баявымі прыёмамі ваяроў ВКЛ. Яшчэ адна археалагічная згадка пра мужных рыцараў Вялікага княства чакала наведвальнікаў свята сярод стэндаў, прысвечаных гарадам. якія раней прынімалі Свята беларускага пісменства. Так на стэндзе, які распавядаў пра Магілёў і Магілешчыну, была выстаўлена ўнікальная знаходка апошніх часоў, знойдзеная на беразе рэкі Віхра — камплект рыцарскага ўзбраення рыцара ВКЛ канца XV стагоддзя: стальны панцыр, шлем і фрагменты лат. Каб гэтыя артэфакты не згубць да прафесійнай рэстаўрацыі, то яны былі змешчаны ў акварыум з рачной вадой.

Пад час правядзення навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Святу, адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Баркулабаўскі летапіс», а таксама адкрыццё аднаймённай скульптырнай кампазіцыі І. Арцымовіча. Дарэчы, у быхаўчан ужо склалася традыцыя дакрануцца і памаліцца ля вобраза Баркулабайскай Божай Маці, яка ўпрыгожвае гэтую кампазіцыю. Гараджане вераць, што вобраз дае здароўе, прыносійць дабрабыт і шчасце.

Адным з цэнтраў святквання Дня беларускага пісьменства і друку стала драўляная Траецкая царква XIX стагоддзя. На яе тэрыторыі свае майстэрства для прыхаджан і гасцей горада дэманстравалі ўдзельнікі ансамбля званароў Беларускай праваслаўнай царквы, якія распавядалі пра адрозненні выканаўчых школ Беларусі, Расіі, Балгарыі і іншых славянскіх народаў. Там жа гучалі творы беларускіх аўтараў, царкоўная музыка ў выкананні Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

Адной з асаблівасцяў Свята стаў ўдзел у ім яўрэйскай супольнасці Быхава, якія размясцілі сваю інфрмацыйную экспазіцыю каля быхаўскай сінагогі, пабудаванай ў XVI стагоддзі. Яе муры чакае сур’ёзная рэстаўрацыя, як і пабудовы кляшатара канонікаў рэгулярных лютэранскіх і іншых архітэктрурных помнікаў гэтага горада.
Так, да пачатку Свята беларускага пісьменства і друку ў Быхаве была праведезена рэканструкцыя кінатэатра «Родина», адбылося адкрыццё Быхаўскага раённага цэнтра культуры, чыгуначнай станцыі «Быхаў» і іншых устаноў гарадской інфраструктуры. А вось гістарычная спадчына города чакае час сваёй рэстаўрацыі. Свята беларускага пісьменста і другу, будзем спадзявацца, дасць імпульс яе адраджэнню. І наступным разам Быхаў прадстане перад яго гасцямі як горад з сапраўды вялікай гісторыяй, у якім і жыхары, і мясцовя ўлады з павагай ставяцца да Роднага Слова.

HVALI.BY